Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ядзерная зброя ў Беларусі: пустыя гутаркі або рэальныя планы?
16:56, 26/10/2006

"Дэпутат" Сяргей Касцян заявіў, што Беларусь мае права распрацоўваць уласную ядзерную зброю. Заява прагучала ў эфіры дзяржаўнага беларускага радыё і, па існуючым у Беларусі законам, можа быць расцэненая як забаронены заклік, але Касцян сцвярджае, што паступіў у адпаведнасці з Канстытуцыяй, якая гарантуе свабоду слова і меркаванняў.

"Я выказаў сваё ўласнае меркаванне і сказаў, што калі нас абкладуць, як абклалі Кубу, Іран, Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку, то мы будзем змушаныя абараняцца. Амерыка дзве базы вайсковыя на тэрыторыі Польшчы ўздоўж нашай мяжы пабудавала. І збіраюца палякі прадаць зямлю яшчэ, каб пабудавалі яшчэ адну. Што нам застаецца рабіць?", – сказаў Касцян у інтэрв`ю "Нямецкай хвалі".

Палітык Аляксандр Мілінкевіч упэўнены:

"Спадар Касцян не агучвае свае думкі, ён агучвае планаваныя афіцыйныя. Гэта мара беларускіх рэваншыстаў. Яны шкадуюць, што зброю вывезлі. Няма чым бразгаць, няма чым палохаць. Яны жа без гэтага жыць не могуць. Сваіх грамадзян палохаюць, наменклатуру ўсю запалохалі, зараз увесь свет збіраюцца".

Касцян, між тым, тлумачыць, што да распрацоўкі ўласных ядзерных праграм Беларусь падштурхоўваюць у первую чаргу эканамічныя выклікі:

"Чаму падвысілі для нас кошты на газ? Чаму нам паднялі кошты на электрычнасць у Расеі? І чаму свет гэта не турбуе? Што датычыцца да будаўніцтва атамнай электрастанцыі, то пытанне гэтае вырашанае. Пра гэта казаў прэзідэнт. Што датычыцца да ядзернай зброі, то пытанне ніколі не будзе падымацца ў кіруючых кругах нашай краіны. Не дай Бог, і мы не жадалі б... Але... Жыццё такое непрадказальнае, што часам чалавека прымушае рабіць тое, чаго ён і не хацеў", – прымячае Касцян

Экс-міністр абароны Павел Казлоўскі лічыць інакш.

"Тэхналогіі, існуючыя ў нас, не дазваляюць вырабляць ядзерную зброю. Калі прэзідэнт быў у Соснах, то цікавіўся, можа, ёсць там які-небудзь адпаведны ядзерны рэактар для развіцця атамных праграм. Але рэакцыя адмыслоўцаў была – у Беларусі гэта нерэальна", – заявіў былы міністр у інтэрв`ю "Нямецкай хвалі".

Павел Казлоўскі нагадвае, што ядзерны вайсковы арсенал размяшчаўся ў Беларусі да 1992 года. Вывад ядзерных ракет працягваўся ў часы ранняга прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, і, як сцвярджае, генерал Казлоўскі:

"Па інфармацыі, якая была ў той час, была спроба прыпынення ліквідавання звычайных узбраенняў. Тады была паўза зробленая, пачала шумець Еўропа… Але графік вывазу стратэгічнага ядзернага ўзбраення не парушаўся. Не ведаю, што ў душы там думаў Лукашэнка, але ніякіх спробаў парушыць гэты графік не было. А зараз – гэта ўжо настальгія. І сёння гаварыць аб тым, каб нешта вярнуць або стварыць… Супраць каго стрымліванне? Ядзерную зброю ўтрымоўваць страшна дорага. Нам проста не па кішэні".

Размова, аднак, не аб эканамічных магчымасцях, а аб палітычнай воле Беларусі, прымячаюць аналітыкі. "Сумленнае меркаванне" намесніка старшыні парламенцкай камісіі па міжнародных пытаннях здольна ўскладніць беларуска-расейскія “саюзныя” адносіны і ўстрывожыць краіны-суседзі, сцвярджаюць эксперты.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: