Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч узнагароджаны прэміяй Еўрапарламента
13:06, 26/10/2006

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч узнагароджаны прэміяй Еўрапейскага Парламента імя Андрэя Сахарава. Аб гэтым прэс-цэнту Хартыі`97 паведамілі крыніцы ў Еўрапарламенце. Лаўрэат прэстыжнай прэміі быў вызначаны лідэрамі палітычных фракцый і старшынёй Еўрапарламента падчас сумеснага паседжання ў Страсбурзе.

Вылучэнне кандыдатуры Мілінкевіча падтрымала буйнейшая фракцыя Еўрапарламента "Еўрапейская народная партыя – еўрапейскія дэмакраты".

"Прысуджэнне прэміі імя Сахарава важнае, як для справы дэмакратыі ў Беларусі, так і для асабістай бяспекі Мілінкевіча, які працягвае падвяргацца ўціскам з боку рэжыму Лукашэнкі", – гаварылася ў заяве фракцыі.

Па меркаванні дэпутатаў, прысуджэнне прэміі імя Сахарава Аляксандру Мілінкевічу стане "рашучым сігналам" для Лукашэнкі аб тым, што Еўразвяз "не забыўся пра сітуацыю ў Беларусі".

Прэмія імя Сахарава "За свабоду думкі" заснаваная Еўрапарламентам у 1988 годзе і прысуджаецца штогод за "дасягненні ў справе абароны правоў чалавека і яго асноўных свабодаў, а таксама за павагу міжнароднага заканадаўства і развіццё дэмакратыі". Намінантаў вылучаюць дэпутацкія фракцыі Еўрапарламента або група дэпутатаў, якая павінна сабраць у падтрымку свайго кандыдата не меней 25 подпісаў.

Цырымонія ўручэння прэміі "За свабоду думкі" адбудзецца на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў снежні ў Страсбурзе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: