Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінфін абмяркоўвае ўльтыматум Пуціна
11:34, 26/10/2006

Беларусь гатовая абмяркоўваць з Расеяй магчымасць заключэння асобнага пагаднення аб раздзелу беларускіх экспартных пошлін на нафтапрадукты, заявіў журналістам у чацвер ў Менску міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут, каментуючы заяву прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб магчымасці абмежавання паставак нафты ў Беларусь у выпадку недасягнення дамоўленнасцяў аб размеркаванні беларускіх мытных пошлін на нафтапрадукты паміж бюджэтамі двух краін.

"Па пытанні размеркавання мытных пошлін павінна быць асобнае пагадненне. Сёння дзейнічае раней падпісанае пагадненне, у адпаведнасці з якім кожны бок атрымоўвае экспартныя мыты ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. Пагаднення аб размеркаванні пошлін сёння няма", – падкрэсліў М.Корбут.

Па яго словах, урад Беларусі "пару тыдняў таму атрымаў ад расейскага боку праект пагаднення аб размеркаванні пошлін". "Сёння мы над ім працуем", – паведаміў міністр.

Як раней паведамляў Інтэрфакс, У.Пуцін заявіў, што Расея можа ўвесці абмежаванні на пастаўкі сырой нафты ў Беларусь, калі не атрымаецца дасягнуць дамоўленнасці з Менскам па стандартах мытных пошлін.

"Калі ў нас не атрымаецца дасягнуць дамоўленнасцяў, нам прыйдзецца ўводзіць абмежаванні, чаго нам вельмі не хочацца, таму што ў значнай частцы па пытаннях падобнага роду ў нас атрымоўваецца дасягнуць пагадненняў", – сказаў У.Пуцін, адказваючы на пытанні расейцаў у прамым эфіры.

Прэзідэнт прызнаў, што сёння ў Расеі і Беларусі "ніяк не атрымоўваецца дамагчыся агульных стандартаў у пытанні мытных пошлін, як па імпарце, так і па экспарце".

У сувязі з гэтым, адзначыў У.Пуцін, "нас некаторыя рэчы турбуюць: мы глядзім на аб`ёмы паставак сырой нафты на беларускія НПЗ, глядзім на запатрабаванні самой рэспублікі і глядзім на тое, колькі пастаўляецца потым нафтапрадуктаў за мяжу". "Тут нам, вядома жа, трэба наводзіць парадак у працэсе нармалёвага дыялогу з нашымі беларускімі калегамі", – сказаў прэзідэнт РФ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: