Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пуцін яшчэ раз націснуў на Лукашэнку па тэлефоне? 13:32, 26/10/2006
Уладзімір Пуцін у чацвер пагутарыў па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае "РІА "Новости". "Падчас размовы абмяркоўваліся бягучыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва", – паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Аляксей Громаў.
Нагадаем, што ўчора Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея можа ўвесці абмежаванні на пастаўкі сырой нафты ў Беларусь, калі не атрымаецца дасягнуць дамоўленнасці з Менскам па стандартах мытных пошлін.
"Калі ў нас не атрымаецца дасягнуць дамоўленнасцяў, нам прыйдзецца ўводзіць абмежаванні, чаго нам вельмі не хочацца, таму што ў значнай частцы па пытаннях падобнага роду ў нас атрымоўваецца дасягнуць пагадненняў", - сказаў У.Пуцін, адказваючы на пытанні расейцаў у прамым эфіры.
Прэзідэнт прызнаў, што сёння ў Расеі і Беларусі "ніяк не атрымоўваецца дамагчыся агульных стандартаў у пытанні мытных пошлін, як па імпарце, так і па экспарце".
У сувязі з гэтым, адзначыў У.Пуцін, "нас некаторыя рэчы турбуюць: мы глядзім на аб`ёмы паставак сырой нафты на беларускія НПЗ, глядзім на запатрабаванні самой рэспублікі і глядзім на тое, колькі пастаўляецца потым нафтапрадуктаў за мяжу". "Тут нам, вядома жа, трэба наводзіць парадак у працэсе нармалёвага дыялогу з нашымі беларускімі калегамі", - сказаў прэзідэнт РФ.