Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Джэніфер Лопэс за 1 мільён даляраў павіншавала Барадзіна з юбілеем 12:30, 26/10/2006
Джэніфер Лопэс прыбыла ў Маскву, каб павіншавць з юбілеем дзяржсакратара так званай "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна. Як піша NEWSru.com, за выкананне гэтай ганаровай місіі актрыса і спявачка атрымала мільён даляраў.
Спачатку хадзілі чуткі, што Джэй-Ло збіраецца адчыніць у Маскве яшчэ адзін буцік дадаткова да магазіна імянной вопраткі ад Лопэс, які ўжо ёсць у сталіцы. Аднак гэтая версія не пацвердзілася.
Урэшце рэшт засталася другая, найбольш верагодная версія наведвання Масквы Лопэс. Магчыма, зорка прыбала, каб павіншаваць з юбілеем Паўла Барадзіна. Раней па запрашэннях расейскіх алігархаў на закрыццё VIP-вечарынкі ў сталіцу прыязджалі Шакіра, Стынг і Кайлі Міноўг. За ўдзел у такіх канцэртах зоркі атрымоўваюць у сярэднім па мільёне даляраў. Столькі ж, па чутках, дасталася і Джэніфер.
Лопэс прыбыла ў сераду ў гатэль "Балчуг", аглядзела забранаваны для яе пентхаўс, у якім, паводле райдэру, усё было ружовым, і засталася незадаволеная. Змяніўшы гатэль, увечар Джэй-Ло адправілася забаўляць Барадзіна, які 25 кастрычніка адзначаў сваё 60-годдзе.
Як мяркуе "Комсомольская правда", магчыма, Барадзін не сам запрасіў Лопэс, а хтосьці з яго сяброў паднёс яму такі падарунак.
Прэс-сакратар Барадзіна не пацвердзіў газеце, але і не аспрэчыў факт прыезду Джэніфер у госці да Паўла Паўлавіча.