Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чаму адкрылi вiзы Галаванаву i Пяткевiч? 13:45, 26/10/2006
У мiнулы панядзелак прэм`ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi падпiсаў пастанову Савета мiнiстраў №1356 аб накiраваннi ўрадавай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь у Швейцарскую Канфедэрацыю. Як паведамляе “Народная воля”, у Жэневу для правядзення кансультацый у штаб-кватэру Мiжнароднай арганiзацыi працы па пытаннях, звязаных з рэкамендацыямi гэтай арганiзацыi, з`ездзiлi намеснiк прэм`ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў, намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Наталля Пяткевiч, мiнiстр юстыцыi Беларусi Вiктар Галаванаў, першы намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Алена Колас, намеснiк начальнiка ўпраўлення фiнансавых зносiн галоўнага эканамiчнага ўпраўлення апарату Савета мiнiстраў Аляксандр Румак, намеснiк генеральнага дырэктара Мiнскага аўтамабiльнага завода Эдуард Падаляк i начальнiк упраўлення знешнiх сувязяў i партнёрскай палiтыкi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Iгар Старавойтаў.
Цiкава, што ў складзе гэтай чыноўнiцкай дэлегацыi апынулiся двое “невыязных” — Наталля Пяткевiч i Вiктар Галаванаў.
Нагадаем, што 10 красавiка бягучага года Савет Еўрапейскага Саюза на пасяджэннi ў Люксембургу зацвердзiў спiс беларускiх чыноўнiкаў, якiм забаронены ўезд на тэрыторыю краiн Еўрасаюза з-за iх “асаблiвых заслуг” перад беларускiм грамадствам. Забарона на ўезд дзейнiчае на працягу года.
Як паведамiлi “Народнай волi” ў беларускiм Мiнiстэрстве замежных спраў, вiзу ў Жэневу нашы грамадзяне могуць атрымаць толькi праз Маскву, а дакладней — праз амбасаду Швецыi. Значыць, Пяткевiч i Галаванаву ставiлi штампiкi ў пашпарт менавiта там. Прычым без усялякiх праблем.
Тым больш што гэта ўжо не першы выпадак, калi маскоўскiя клеркi адкрываюць вiзы для невыязных беларусаў. Напрыклад, у гэтым годзе таксама праз Маскву атрымаў вiзу ў Партугалiю старшыня Нацыянальнай Белтэлерадыёкампанii Аляксандр Зiмоўскi.