Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейскі амбасадар апраўдваецца за Пуціна
16:38, 26/10/2006

Заява прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб магчымым абмежаванні паставак нафты ў Беларусь у выпадку недасягнення ўзгаднення па пытанні мытных пошлін не з`яўляецца ўльтыматыўным, заявіў "Інтэрфаксу" амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. "Не, гэта не варта разглядаць як ультыматум", – сказаў амбасадар, адказваючы на пытанне агенцтва.

А.Сурыкаў таксама выказаў упэўненасць, што пытанне ўніфікацыі мытных пошлін будзе вырашанае у самы бліжэйшы час. "Мы павінны ўзгадніць і вырашыць усе пытанні да канца года – пазней нельга", – сказаў амбасадар. Суразмоўца агенцтва таксама паведаміў, што падчас паседжання камісіі "Савельева-Міхневіча" па тарыфнаму і нетарыфнаму рэгуляванню пры "саюзным" Савміне, якое адбылося на мінулым тыдні, у бакоў атрымалася ўзгадніць практычна ўвесь пералік нарматыўных актаў, у якія будуць уносіцца карэктывы з мэтай здымання абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. "Пытанні пакуль засталіся толькі па піве і цукру", – дадаў амбасадар.

У сераду, адказваючы на пытанні расейцаў у прамым эфіры, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея можа ўвесці абмежаванні на пастаўкі сырой нафты ў Беларусь, калі не атрымаецца дасягнуць дамоўленнасці з Менскам па стандартах мытных пошлін.

Прэзідэнт прызнаў, што сёння ў Расеі і Беларусі "ніяк не атрымоўваецца дамагчыся агульных стандартаў у пытанні мытных пошлін, як па імпарце, так і па экспарце".

Раней амбасадар Расеі ў Беларусі заяўляў "Інтэрфаксу", што РФ штогод недаатрымлівае больш за $4 млрд з-за розніцы ў экспартных пошлінах на нафтапрадукты двух дзяржаў. У цяперашні час у Беларусі экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты складае $57 за тону, у Расіі - $137,9 за тону.

Пры пастаўках нафты ў Беларусь расейскія экспарцёры не выплачваюць экспартныя пошліны. Па экспертных ацэнках, у выніку кошт паставак нафты ў Беларусь на 50% вышэй нутрарасейскага кошту і на 9% вышэй (без уліку экспартнай пошліны) кошту расейскіх паставак нафты па-за СНД. З улікам экспартных пошлін, якія выплачваюцца расейскімі кампаніямі, узровень кошту беларускага імпарту нафты склаў прыкладна 55% сусветных коштаў і каля 60% да экспартнага кошту Расеі ў краіны па-за СНД.

Расейскі бок прапаноўвае падзяліць экспартныя пошліны ў прапорцыі 85 і 15.

У адпаведнасці з сумесным паліўна-энергетычным балансам Беларусі і Расеі на 2006 год, пастаўкі расейскай нафты на беларускія НПЗ вызначаныя ў памеры 19,75 млн. тон.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: