Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менчукоў заклікаюць прыйсці на суд над Зміцерам Дашкевічам 14:15, 26/10/2006
У Менску працягваецца інфармацыйная кампанія сярод жыхароў беларускае сталіцы. Штодзённа маладзёвыя актывісты распаўсюджваюць тысячы ўлётак, у якіх заклікаюць менчукоў прыйсьці 30 кастрычніка ў 11:00 у Кастрычніцкі суд, дзе пачнеццца палітычны судовы працэс над лідэрам “Маладога Фронта” Зміцерам Дашкевічам. Маладзёвага лідэра, нагадаем, абвінавачваюць у «выступленні ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.
“Зразумела ўжо зараз, што ў краіне практычна зьнішчаная ўся судовая сыстэма, бо прысуды выносяцца не па фактах і доказах, якія былі прадстаўленыя, а па загадах чыноўнікаў з вышэйшага кіраўніцтва краіны. У гэтае сытуацыі, адзіная сілаю, якая можа паўплываць на судовы працэс зьяўляецца грамадская Салідарнасць. Толькі беларуская грамадскасць, якая выкажа сваю Салідарнасьць са Зміцерам Дашкевічам, зможа абараніць 25-ці гадовага патрыёта сваёй Бацькаўшчыны”, -- гаворыцца ў улётках.