Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЦВК не будзе запрашаць міжнародных назіральнікаў на мясцовыя выбары 14:22, 26/10/2006
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі не плануе запрашаць міжнародных назіральнікаў на выбары мясцовых дэпутатаў, якія адбудуцца 14 студзеня 2007 года. "Звычайна, міжнародная практыка сведчыць пра тое, што на мясцовыя выбары міжнародныя назіральнікі не запрашаюцца. Таму і мы не плануем запрашаць міжнародных назіральнікаў", – заявіла старшыня Цэнтрвыканкама Беларусі Лідзія Ярмошына журналістам у чацвер у Менску.
Кіраўнік беларускага ЦВК нагадала, што паводле выбарчага заканадаўства Беларусі ў мясцовых выбарах маюць права ўдзельнічаць грамадзяне Расейскай Федэрацыі, якія ўвесь час пражываюць на тэрыторыі рэспублікі.
"Паводле дадзеных МУС, такіх грамадзян Расеі ў Беларусі пражывае каля 72 тысяч", – сказала Л.Ярмошына, адзначыўшы, што грамадзяне РФ "маюць права ўдзельнічаць у мясцовых выбарах на ўсіх этапах і стадыях – вылучацца дэпутатамі мясцовых Саветаў, быць сябрамі выбарчых камісій, ініцыятыўных груп і, натуральна, прымаць удзел у галасаванні".