Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Белтрансгаз» ацэняць да 20 лістапада 14:17, 27/10/2006
Экспертныя вынікі па незалежнай ацэнкі ААТ "Белтрансгаз" будуць прадстаўленыя ва ўрады Беларусі і Расеі да 20 лістапада цяперашняга года. Аб гэтым паведаміў сёння ў Маскве прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках паседжання Міждзяржсавета ЕурАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.
Сяргей Сідорскі адзначыў, што ў цяперашні час вядзецца актыўная праца ў рамках экспертнай групы па пастаўках расейскага газа ў Беларусь у будучым годзе. Па яго словах, у прэсе шмат спекуляцый на дадзеную тэму. "Усе пытанні абмяркоўваюцца ў рамках "двойкі", – сказаў ён.
Адказваючы на пытанне аб пошуках Беларуссю шляхоў атрымання энерганосьбітаў, абыходзячы тэрыторыю Расеі, беларускі прэм`ер адзначыў, што кожная дзяржава мае права разглядаць розныя варыянты атрымання энерганосьбітаў.