Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
22-і дзень галадоўкі: усё больш людзей звозіць «хуткая дапамога» 17:16, 27/10/2006
Сёння шпіталяваны яшчэ адзін удзельнік паста-галадоўкі Эдуард Амельчук. Дзве жанчыны, якіх таксама аглядалі лекары хуткай дапамогі, адмовіліся ехаць у шпіталь.
Нагадаем, што напярэдадні ўсім удзельнікам акцыі з вялікім тэрмінам галадоўкі зрабілі агульны і разгорнуты біяхімічны аналіз крыві. Па словах лекара анестэзіёлага-рэаніматолага Арцёма Адаменкі, у аналізах Эдурда Амельчука некаторыя жыццёва важныя паказчыкі перавышалі норму ў 10 разоў, напрыклад, узровень білірубіну і пячоначных ферментаў. Эдуард ужо 18 дзён адмаўляецца ад ежы.
Нягледзячы на небяспечны стан яго здароўя, лекары, узяўшы паўторны аналіз крыві і параіўшы звярнуцца да тэрапеўта, адпусцілі галадаючага дахаты.