Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Другі выпадак масавага атручвання алкаголем у Беларусі 11:30, 27/10/2006
Супрацоўнікамі міліцыі ўзбуджаная крымінальная справа па факце атручвання сурагатамі алкаголю некалькіх сельскіх жыхароў у Смалевіцкім раёне Менскай вобласці, паведамілі "Інтэрфаксу" у пятніцу ў РУУС Смалевікага раёна. Па словах суразмоўцаў агенцтва, "па факце атручвання жыхароў шэрагу вёсак Смалевіцкага раёна сурагатамі алкаголю ўзбуджаная крымінальная справа па ар. 155 "Прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджвання або меней цяжкага пашкоджвання па неасцярожнасці" Крыміналдьнага кодэкса Беларусі.
"Асобы, у якіх пачаўся таксічны гепатыт з-за ўжывання сурагатнага алкаголю, змешчаныя ў інфекцыйнае аддзяленне Самалевіцкага раённага шпіталю", – паведамілі ў РУУС.
Гэта другі за апошні тыдзень выпадак масавага атручвання людзей у рэспубліцы сурагатамі алкаголю. Як раней паведамляў "Інтэрфакс", у Ашмянскі раённы шпіталь (Гародзенская вобл.) на гэтым тыдні былі дастаўленыя 43 чалавекі, якія ўжывалі разведзены тэхнічны спірт.