Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Галадаючых пратэстантаў кожны дзень адвозяць у шпіталі 12:13, 27/10/2006
Яшчэ адна ўдзельніца акцыі "Пост-галадоўка" Вольга Ніканава шпіталяваная ў 4-ы гарадскі клінічны шпіталь. Сімптомы – агульная слабасць, сардэчная недастатковасць. Яна таксама знаходзілася ў будынку царквы з першага дня абвешчанай галадоўцы. 21 дзень гэтая мужная жанчына, маці чацвярых дзяцей, адмаўлялася ад ежы.
Нагадаем, што ўжо чацвёрты ўдзельнік акцыі шпіталяваны за апошнія трое сутак. Шпіталяваная раней Вольга Крышнева знаходзіцца ў дадзены момант у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі раённага шпіталя п.Бараўляны Менскага раёна.
У галадоўцы ў абарану будынка царквы "Новае жыццё" сёння прамаюць удзел 119 чалавек.