Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фашысты хочуць бачыць у сваіх радах Пуціна і Лукашэнку 15:12, 27/10/2006
Арганізатары так званага "Рускага марша", які павінен адбыцца ў Дзень народнага адзінства і згоды 4 лістапада, не атрымалі ад гарадскіх улад дазволу на правядзенне свайго мерапрыемства, паведамляе радыё "Свабода".
Яны, як і летась, настойваюць на правядзенні шэсця па маршруце ад Чыстых прудоў да Славянскай плошчы.
Пакуль атрымаць дазвол на правядзенне гэтай акцыі не атрымалася, аднак, па словах лідэра Руху супраць нелегальнай іміграцыі (РСНІ) Аляксандра Бялова, калі і не марш, то, як мінімум, мітынг 4 лістапада ўсё роўна адбудзецца.
Заклікамі прыняць удзел у "Рускім маршы" запоўненыя сотні сайтаў у інтэрнэце. На афіцыйнай інтэрнэт-старонцы і наогул можна прагаласаваць за чалавека, якога б вы хацелі бачыць сярод тых, хто маршыруе. У спісе – палітык Уладзімір Жырыноўскі, акцёр Алег Меньшыкаў, трэнер зборнай Расеі па футболе Гус Хідзінг, лідэр групы "Любэ" Мікалай Растаргуеў і нават прэм`ер-міністр Украіны Віктар Януковіч. Пакуль жа першыя месцы займаюць лідэр Руху супраць нелегальнай іміграцыі Аляксандр Бялоў, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, яго калега з Беларусі Аляксандр Лукашэнка і канструктар знакамітага аўтамата Міхаіл Калашнікаў.
Аб афіцыйнай рэакцыі асоб, якія пералічаныя ў спісе РСНІ, на гэтую прапанову нічога не вядома.