Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Як сябе насамрэч адчувае Казулін на 8-ы дзень галадоўцы?
13:27, 27/10/2006

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін восьмы дзень галадае ў выпраўленчай калоніі "Віцьба-3". Разам з ім у галадоўцы з патрабаваннем разглядзець сітуацыю ў Беларусі ў Савеце Бяспекі ААН, удзельнічае былы дэпутат, таксама палітвязень Сяргей Скрабец. Адміністрацыя калоніі сцвярджае, што зняволеныя не маюць праблем са здароўем, а Аляксандр Казулін нібы нават выглядае "вельмі бадзёрым". Тым не менш, праваабаронца Алег Воўчак не выключае, што ўлады могуць утойваць праўдзівы стан здароўя зняволеных.

"Я нічому не давяраю. Пакуль сам не ўбачу, не паверу. Адна справа, што гавораць, іншая справа, што адбываецца там, за кратамі, насамрэч. А можа, не дай Бог, у Казуліна прыступ быў на чацвёрты дзень галадоўцы? Хто нам скажа? Узгадайце, як было з Міхаілам Марынічам (былы міністр знешнеэканамічных сувязяў, таксама палітвязень – Хартыя’97) Калі б самі зняволеныя не перадалі на волю ліст і не распавялі аб тым, што ў Міхаіла Апанасавіча быў інсульт, мы бы так нічога б не пазналі, і ён наогул мог бы памерці ў Аршанскай калоніі.

Вядома, мы тэлефануем у калонію кожны дзень. Каб яе кіраўніцтва ведала, што нясе за Казуліна асабістую адказнасць. Вось ужо доўгі час сустрэчы з ім дамагаецца амбасадар Нямеччыны Марцін Хекер. Будзем спадзявацца таксама, што ў панядзелак з Аляксандрам Уладзіслававічам сустрэнецца адвакат Ігар Рынкевіч",
– заявіў у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі`97 Алег Воўчак.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: