Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адміністрацыя калоніі сцвярджае, што стан Казуліна «бадзёры» 10:44, 27/10/2006
"Стан Аляксандра Казуліна – бадзёры. Так мне сказалі ў адміністрацыі калоніі сёння", – паведаміла БелаПАН 26 кастрычніка жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна Ірына Казуліна.
Па яе словах, галадоўка палітыка працягваецца. Сёння з ім павінен быў сустрэцца адзін з адвакатаў. "Аднак Ігар Рынкевіч захварэў і паехаць у калонію не змог. У другога адваката, Зміцера Гарачкі, не атрымалася адкласці свае справы, каб наведаць майго мужа", – паведаміла І.Казуліна.
Па яе словах, наведванне А.Казуліна прадстаўнікамі абароны пераносіцца на панядзелак, 30 кастрычніка.
У калоніі "Віцьба-3" 20 кастрычніка экс-кандыдат у прэзідэнты пачаў бестэрміновую палітычную галадоўку. Ён пратэстуе супраць "існуючага ў краіне беззаконня", а таксама спрабуе прыцягнуць увагу Савета бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі. Разам з ім галадае экс-дэпутат Сяргей Скрабец, які падтрымлівае пазіцыю А.Казуліна.