Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Варшаве адбылася акцыя ў падтрымку Казуліна (фота) 16:41, 27/10/2006
Беларусы прыйшлі да будынку польскага парлямэнту зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, партрэтамі Аляксандра Казуліна і плякатамі з надпісамі “Свабоду палітвязьням!”, “Дыктатар Лукашэнка – у турму!”
Удзельнікі пікету пакінулі ў канцылярыі Сэйму зварот, у якім просяць дэпутатаў “як мага хутчэй зьвярнуць увагу на галадоўку і выкарыстаць усе магчымыя мэтады для ўзьдзеяньня на ўлады Беларусі дзеля вызваленьня палітычных вязьняў”.
“Відаць, што ў Эўрапейскім зьвязе сочаць за тым, што адбываецца ў Беларусі. Мы лічым, што такія пікеты, акцыі, захады міжнароднай супольнасьці будуць мець уплыў на працэсы дэмакратызацыі Беларусі", – заявіў “Радыё Свабода” адзін з арганізатараў акцыі Ігар Крыштон.
Ад гмаху парлямэнту прысутныя прайшлі да будынку Міністэрства замежных справаў Польшчы, куды таксама быў перададзены аналягічны зварот.