Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Незалежны прафсаюз на грані зачынення
10:51, 27/10/2006

Тры тыдні адміністрацыя ААТ "Полацк-Шкловалакно" не можа падабраць словы, каб сфармуляваць адказ пяршоўцы Свабоднага прафсаюза Беларускага па пытанні надання юрыдычнага адрасу і офіса. Яшчэ 8 кастрычніка сябры назіральнага савета прадпрыемства на сваім паседжанні абмеркавалі гэтае пытанне. Аб тым, што рашэнне было прынятае, юрыст завода Васіль Зацірахін паведаміў старшыне пяршоўкі Віктару Стукаву. Але якое гэтае рашэнне, дагэтуль застаецца загадкай. Зацірахін адмовіўся пракаментаваць сітуацыю карэспандэнту praca-by.info, спаслаўшыся на тое, што ў яго службовай інструкцыі не запісана, што ён павінен даваць такую інфармацыю.

"Калі наймальнік мяне ўпаўнаважыць, то я вам усё распавяду", – заявіў ён. Пагаварыць з генеральным дырэктарам "Полацак-Шкловалакно" не ўяўляецца магчымым па чынніку яго штодзённай занятасці. Адзінае, аб чым паведаміў Васіль Зацірахін без санкцыі наймальніка, гэта тое, што пытанне дагэтуль не вырашанае. І адразу дадаў: "А мы што, абавязаныя даваць ім юрыдычны адрас?!"

Віктар Стукаў мяркуе, што адміністрацыя змушаная ў чарговы раз адмовіць пяршоўцы СПБ, таму што на гэтым настойвае кіраўніцтва канцэрна "Беннафтахім". Разам з тым наймальнік не спяшаецца афіцыйна даць прафсаюзу адмоўны адказ напярэдадні паседжання Адміністрацыйнага савета Міжнароднай арганізацыі працы, якое адбудзецца ў лістападзе. Нагадаем, што Камісія па расследаванні МАП рэкамендавала беларускаму ўраду ліквідаваць усе перашкоды ў рэгістрацыі першасных арганізацый, у тым ліку патрабаванне юрыдычнага адрасу. Пяршоўка СПБ працаўнікоў ААТ "Полацак-Шкловалакно" фігуруе ў справаздачы Камісіі па расследаванні МАП. У выпадку, калі адміністрацыя завода адмовіцца даць ёй офіс, пяршоўцы пагражае пазбаўленне легальнага статусу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: