Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Святлану Мацкевіч аштрафавалі за спробу прайсці на прыём да мэра 17:22, 27/10/2006
Жонка палітолага Уладзіміра Мацкевіча, які галадае ў падтрымку царквы "Новае жыццё", Святлана Мацкевіч прысуджаная сёння судом Маскоўскага раёна Менска да выплаты штрафу ў памеры 5 базавых велічынь (155 тысяч беларускіх рублёў). Жанчыну абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Нагадаем, што ўчора сваякі галадаючых пратэстантаў паспрабавалі дамагчыся прыёму ў мэра Менска Міхаіла Паўлава, каб высвятліць, калі вырашыцца пытанне з будынкам царквы "Новае жыццё", у падтрымку якога вось ужо больш трох тыдняў галадаюць больш за сотню чалавек. Ахова груба выцесніла людзей з будынка, а жонку палітолага Уладзіміра Мацкевіча затрымалі супрацоўнікі міліцыі, толькі за тое, што яна папрасіла іх прадставіцца і прад`явіць пасведчанні.