Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітвязень Сяргей Скрабец выходзіць на волю 16:23, 27/10/2006
Былы дэпутат, лідэр группы “Рэспубліка”, палітзвязень Сяргей Скрабец амніставаны і выйдзе на волю праз некалькі тыдняў. Гэта пацьвердзіў “Радыё Свабода” намесьнік начальніка калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак, у якой адбывае пакараньне Сяргей Скрабец. Міліцыянт паведаміў, што днямі суд, паводле амністыі, зьняў з Сяргея Скрабца год зь ягонага пакараньня. Паводле Руслана Прымака, “на волю былы дэпутат можа выйсьці ўжо 11 лістапада”.
Сяргей Скрабец быў арыштаваны ў траўні 2005 года і асуджаны на 2,5 гады зьняволеньня за выманьваньне крэдыту. Сваёй віны дэпутат не прызнаў. Праваабаронцы лічаць прысуд былому дэпутату палітычным. Як быў дэпутатам, палітык праводзіў галадоўку пратэсту з патрабаваннем вызваліць палітвязняў і занесці змены ў выбарчае заканадаўства, а таксама з`яўляўся арганізатарам акцыі пратэсту, прысвечанай канцу 10-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў ліпені 2004 года. Тэрмін ў паўтара года зьняволеньня для Сяргея Скрабца заканчваецца 15 лістападу.
З 20 кастрычніка Сяргей Скрабец праводзіць галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі патрабаваньнямі Аляксандра Казуліна – разгледзіць у Радзе Бяспекі ААН сітуацыю ў Беларусі.