Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь ужывае 75 абмежавальных мераў у дачыненні да расейскіх тавараў 10:42, 27/10/2006
Расея выявіла наяўнасць 75 мераў адміністрацыйнага характару, дзеючых у Беларусі ў дачыненні да расейскіх тавараў, шкода ад іх складае $2,8 млрд. Гэтыя дадзеныя прыводзяцца ў дакладзе Мінэканамразвіцця Расейскай Федэрацыі аб сацыяльна-эканамічным развіцці РФ у студзені-верасні 2006 года, паведамляе Прайм-ТАСС. У цяперашні час паміж расейскім і беларускім бокам праходзяць кансультацыі па лібералізацыі ўмоў гандлю ў адпаведнасці з прынятымі краінамі двухбаковымі абавязальніцтвамі.
Нагадаем, што на мінулым тыдні стала вядома, што Расея абмяжоўвае ўвоз тавараў з Беларусі. Па словах намесніка кіраўніка Мінэканамразвіцця Андрэя Шаронава, Масква скараціла закупы прадукцыі з Беларусі на бюджэтныя сродкі. Зроблена гэта было ў адказ на атрыманую інфармацыю аб дыскрымінацыі расейскіх тавараў пры правядзенні Менскам дзяржзакупаў. Кіруючыся адпаведнымі законамі, Расея памкнулася "адказаць" Беларусі сустрэчнымі абмежаваннямі. На дадзены момант Мінсельгас Расеі, Мінрэгіён Расеі і кіраўнікі суб`ектаў РФ забяспечаныя лістамі, якія датычацца да падавання інфармацыі аб пастаўках тавараў беларускай вытворчасці.
У лістах, разасланых Мінэканамразвіцця Расеі паведамляецца, што пачынаючы з 2006 года ў Расейскай Федэрацыі дзейнічае новы Закон у вобласці закупаў для дзяржаўных патрэб, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца ўсталяванне на тэрыторыі Расеі нацыянальнага рэжыму, які прадугледжвае, што прадукцыя замежных дзяржаў дапушчаецца на роўных умовах з прадукцыяй расейскага паходжання. Раней у расейскім заканадаўстве ўжыванне нацыянальнага рэжыму не прадугледжвалася. Аднак дадзены рэжым усталёўваецца выключна на ўмовах узаемнасці. Калі ў дачыненні да расейскіх пастаўшчыкоў або тавараў расейскага паходжання на тэрыторыі замежнай дзяржавы ўжываюцца дыскрымінацыйныя меры, то Законам прадстаўленае права органу, які ажыццяўляе нарматыўнае прававое рэгуляванне ў сферы размяшчэння заказаў, функцыі якога выконвае Мінэканамразвіцця Расеі, усталёўваць умовы допуску тавараў, якія паходзяць з замежнай дзяржавы.
Па становішчу на 1 кастрычніка 2006 г. супраць расейскіх тавараў зафіксавана 149 абмежавальных мер, якія ўжываюцца замежнымі дзяржавамі для абароны свайго ўнутранага рынку, у тым ліку 50 антыдэмпінгавых мер (43 антыдэнпігавыя пошліны, 4 коштавых абмежавання і 3 квотных абмежавання), 8 ахоўных мер (6 пошлін, 2 квотных абмежавання), 91 мера адміністратыўнага рэгулявання гандлю (з ніх 75 у Беларусі). Акрамя таго, праводзяцца 9 антыдэмпінгавых і 7 спецыяльных ахоўных расследванняў.