Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сябры ЕўрАзЭС хутка дамовіліся аб Мытным саюзе 17:05, 27/10/2006
Сёння на 17-м паседжанні міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС стала вядома, што да канца цяперашняга года ЕўрАзЭС павінны падрыхтаваць дакументы аб фармаванні Мытнага саюза ў рамках арганізацыі
У прэм`ер-міністраў ЕўрАзЭС атрымалася дамовіцца аб падрыхтоўцы асноватворных дакументаў па стварэнні агульнай мытнай прасторы з адзінымі знешнімі тарыфамі да 1 студзеня 2007 года, паведамляе NewsInfo.
Дамоўленасці, дасягнутыя на сённяшнім паседжанні, магчыма, дапамогуць сфармаваць Мытны саюз хутчэй адзначаных тэрмінаў.
Дакументаў, неабходных для фармавання прававой базы Мытнага саюза, сёння было прадстаўлена каля 40.
На паседжанні прысутнічалі афіцыйныя прадстаўнікі Расеі, Беларусі, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана і прадстаўнікі краін-назіральнікаў Армініі, Малдовы і Украіны.