Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Задержанные сегодня на Октябрьской площади молодежные активисты находятся в Центральном РУВД Минска. «Участники акции сообщили мне по телефону, что в отделение милиции их везли в темном автазаке, при этом парней избивали ногами. Один омоновец ударил молодежную активистку Александру Яночку по лицу. Омоновцы оскорбляли активистов и рвали портреты Змитера Дашкевича, с которыми люди вышли на площадь», -- сообщил пресс-центру Хартии’97 правозащитник Алесь Калита.
Хозяйственный суд Минска постановил конфисковать часть имущества Белорусского Хельсинского комитета. Это решение 1 ноября приняла судья Светлана Мищук, сообщает "Радыё Свабода".
15 человек были задержаны сегодня в Минске во время акции с требованием освободить лидера «Маладога Фронта» Змитера Дашкевича, который сегодня был приговорен 1,5 годам лишения свободы за «деятельность от имени незарегистрированной организации». Молодежные активисты вышли на Октябрьскую площадь с портретами политзаключенного. Об этом пресс-центру Хартии’97 сообщил молодежный лидер Артур Финькевич.
Сотні людзей прыйшлі сёння ў суд Кастрычніцкага раёна Менска, дзе быў вынесены прысуд моладзеваму лідэру Зміцеру Дашкевічу. Падтрымаць Дашкевіча прыйшлі лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч, вядомыя ў краіне палітыкі, дыпламаты, пісьменнікі, грамадскія дзеячы і праваабаронцы. Жорсткі прысуд Зміцеру Дашкевічу -- 1, 5 гады пазбаўлення волі за "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі" – выклікаў пратэст і абурэнне людзей.
В минском аэропорту «Минск-2» задержали вылет самолета, направляющегося в Вену. Причиной задержки стал усиленный досмотр правозащитников Олега Волчека и Мирослава Кобасы, сообщает пресс-служба Александра Козулина. Правозащитники вылетали на конференцию, организованную ОБСЕ по вопросам демократизации Беларуси.
“Малады Фронт” абвясціў аб пачатку агульнанацыянальнай кампаніі за вызваленьне свайго лідэра Зміцера Дашкевіча. “Мы не дозволім беспакарана адбіраць паўтары гады жыцьця у чалавека, які не толькі не зрабіў нічога крымінальнага, але і ўсё сваё жыцьцё змагаўся за дэмакратыю і свабоду Беларусі. Мы ні ў якім разе не пакінем свайго лідэра ў турме й зробіць усе магчымыя захады дзяля яго вызваленьня”, -- гаворыцца ў заяве арганізацыі.
"Я спадзяваўся на іншае рашэнне суду, – заявіў у інтэрв`ю БелаПАН амбасадар Нямеччыны Мартын Хекер, каментуючы рашэнне суду Кастрычніцкага раёна Менска, прысудзіўшага сёння моладзевага лідэра Зміцера Дашкевіча да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення волі. – Асабіста я шакіраваны, што мае надзеі не апраўдаліся. Я дакладу аб стане спраў нашаму ўраду, ён будзе рабіць высновы і глядзець, што Беларусь ідзе сваім шляхам, не ў адпаведнасці з тым, якім ідуць іншыя краіны Еўропы".
Амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт, каментуючы рашэнне суду Кастрычніцкага раёна Менска, прысудзіўшага сёння моладзевага актывіста Зміцера Дашкевіча да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення волі, заявіла, што расчараваная гэтым прысудам і асуджае яго. "Мы лічым прысуд у дачыненні да Дашкевіча і ўвесь судовы працэс палітычна матываваным, накіраваным на тое, каб не даць магчымасці Зміцеру Дашкевічу мірна выяўляць свае перакананні. Як і ў мінулым, мы будзем лічыць адказнымі за гэты прысуд тых, хто парушае правы чалавека, і заклікаем беларускія ўлады вызваліць Зміцера Дашкевіча і тых людзей, якія знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах, у прыватнасці, Аляксандра Казуліна, Мікалая Астрэйку і Цімафея Дранчука", – сказала амерыканскі дыпламат у інтэрв`ю БелаПАН.
"Цынічны прысуд Зміцеру Дашкевічу – гэта яшчэ адзін доказ таго, што рэжым Лукашэнкі не збіраецца гуляць у закон. Цалкам відавочна, што парушаецца Канстытуцыя, зневажаецца свабода асацыяцый. Зразумела, што ўлады баяцца моладзі і, у першую чаргу, арганізаванай моладзі. Для дэмакратычных краін гэта чарговы доказ таго, што дыктатарскі рэжым не выпраўны, ён не збіраецца трансфармавацца або дэмакратызавацца", – заявіў лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі`97 прысуд моладзеваму лідэру Зміцеру Дашкевічу – 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму за "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што з кожным годам у краіне будзе ўсё менш дзяржаўных СМІ. "Тэндэнцыя з`яўляецца такой, што гэтая частка СМІ з кожным годам будзе мінімізавацца, мы будзем казаць аб грамадскім тэлебачанні, аб тых праектах, якія больш справядліва могуць асвятляць працу таго або іншага дзяржаўнага органа", – заявіў В.Юшчанка на прэс-канферэнцыі ў Харкаве ў сераду.
"Прысуд Зміцеру Дашкевічу – неапраўдана жорсткі. Суддзя амаль задаволіў патрабаванне пракурора, прысудзіўшы Дашкевіча да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення волі. Зразумела, чаму судовае паседжанне было зачыненым – каб утаіць неабгрунтаванасць такіх жорсткіх прысудаў. Думаю, што грамадскасці не маглі бы прад`явіць ніякіх доказаў здзяйснення Дашкевічам злачынства. І мы бачым, што складаецца дрэнная тэндэнцыя – актывістаў грамадзянскай ініцыятывы "Партнёрства" асудзілі па той жа схеме. Мы, праваабаронцы, пасля таго, як пройдзем тут усе інстанцыі, будзем дамагацца, каб гэтыя справы разглядаў Камітэт па правах чалавека ААН", – заявіў прэс-цэнтру Хартыі`97 вядомы праваабаронца Алесь Беляцкі, каментуючы прысуд моладзеваму лідэру Зміцеру Дашкевічу – 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму за "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".
"Падчас судовага працэсу над Зміцерам Дашкевічам паўтарыўся сцэнар, які быў апрабаваны на актывістах "Партнёрства". Вельмі шмат аналогій па асноўных момантах – па манеры весці следства, па зачыненасці следства і судовага працэсу. Абаронай былі скарыстаный розныя довады, у тым ліку, што арт. 193 Крымінальнага кодэкса супярэчыць Канстытуцыі, аднак ніхто нас не збіраўся слухаць. Сістэма не прымае ніякіх довадаў. Думаю, гэты сцэнар прызначаны для шматлікіх людзей", – заявіў прэс-цэнтру Хартыі`97 адвакат Зміцера Дашкевіча Аляксандр Галіеў, каментуючы прысуд моладзеваму актывісту – 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму за "дзейнасць ад імя незарэгістраванй арганізацыі".
Больш за 300 моладзевых актывістаў працягваюць стаяць каля суду Кастрычніцкага раёна Менска. Маладыя людзі трымаюць у руках партрэты лідэра "Маладога Фронту" Зміцера Дашкевіча, які быў асуджаны сёння да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму за "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі" і скандуюць "Дашкевічу – Свабоду!" і "Жыве Беларусь!" На прыступкі суду былі ўскладзеныя белыя і чырвоныя гваздзікі, а таксама бела-чырвона-белыя і джынсавыя стужкі.
Сёння ў 16.00 у судзе Кастрычніцкага раёна Менска будзе вынесены прысуд лідэру "Маладога Фронту" Зміцеру Дашкевічу. У цяперашні час да будынка суду прыйшлі некалькі сотняў чалавек. Больш за 100 моладзевых актывістаў пастроіліся насупраць суду з партрэтамі Зміцера Дашкевіча і скандуюць "Дашкевічу – Свабоду!"
Падчас ператрусу ў кватэры актывіста Саюза палякаў Беларусі Анджэя Лісоўскага супрацоўнікі аддзела дазнання Гарадзенскай рэгіянальнай мытні канфіскавалі для экспертызы вопратку, у якую Лісоўскі быў апрануты ў дзень затрымання на беларуска-літоўскай мяжы. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут. Па яго словах, больш у кватэры Лісоўскага нічога знойдзена не было.
"Палатачнікі" актывізавалі працу над законапраектам "Аб апытаннях грамадскай думкі". Яго плануецца разглядзець у Авальнай зале падчас бягучай сесіі ў снежні. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі "палаты прадстаўнікоў" па правах чалавека, нацыянальных адносінаў і сродках масавай інфармацыі Юрый Кулакоўскі сёння на сустрэчы з кіраўніком Офіса АБСЕ у Менску Оке Петэрсанам.
Мінчукі ўчора святкавалі Хэлоўін па-рознаму. Хтосьці хадзіў у страшных масках, хтосьці пераапранаўся ў анёлаў. Аднак увагу шматлікіх мінакоў учора прыцягнула група людзей, якія насілі па цэнтры сталіцы гарбуз з характэрнымі вусамі і зачосам. Маладыя людзі назвалі гарбуз "Патрыкам Рыгоравічам" і ўрачыста пранеслі яго ад плошчы Якуба Коласа да Кастрычніцкай плошчы, дзе ўсклалі на "нулявы кіламетр".
Лідэр Саюза палякаў Беларусі атрымала павестку з патрабаваннем з`явіцца заўтра ў Гарадзенскую рэгіянальную мытню на допыт у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па факце кантрабанды наркотыкаў праз беларуска-літоўскую мяжу. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут.
Пракуратура Беларусі скончыла праверку па факце смерці міністра-дарадцы Генеральнага консульства Літвы ў Гародні Вітаўтаса Пацюнаса, які загінуў у Бярэсьці, і не знайшла падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы, паведамілі "Інтэрфаксу" у прэс-службе рэспубліканскай пракуратуры. "Праверка па факце смерці ў Бярэсьці літоўскага дыпламата, якую праводзіла рэспубліканская пракуратура, завершаная, падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы па факце смерці не знойдзена", – паведамілі ў прэс-службе.
Актывістка Беларускага незалежнага прафсаюзу Алена Захожая, якая знаходзіцца ў шпіталі, працягвае галадоўку. Аб гэтым БелаПАН паведаміў яе сын Яўгеній. Па яго словах, А.Захожая "вельмі слабая", але адмаўляецца спыніць галадоўку. "Яна патрабуе, каб усе кропельніцы рыхтаваліся пры ёй", – сказаў сын А.Захожай.
У кватэры актывіста Саюза палякаў Беларусі Анджэя Лісоўскага ў цяперашні час праходзіць ператрус. Яго праводзяць супрацоўнікі аддзела дазнання Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут.
"Вярхоўны суд павінен прыпыніць разгляд іску Міністэрства юстыцыі. Для гэтага ёсць дзве падставы: па-першае, мы падалі ў Мінюст спісы сяброў нашай партыі, як толькі Вярхоўны суд прызнаў, што папярэджанне міністэрства было правамерным, і мы абавязаныя падаць спісы. Па-другое, пытанне прыпынення дзейнасці партыі не можа разглядацца ў перыяд выбарчай кампаніі. У дадзеным выпадку, падчас выбараў у мясцовыя Саветы, у якіх прымае ўдзел Партыя камуністаў беларуская", – заявіў лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі`97 разгляд 3 лістапада ў Вярхоўным судзе іску Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні дзейнасці ПКБ.
3 лістапада адбудзецца разгляд у Вярхоўным судзе іску Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні дзейнасці Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Аб гэтым БелаПАН паведаміў лідэр партыі Сяргей Калякін. Нагадаем, што свой іск Мінюст накіраваў пасля таго, як партыі было вынесенае пісьмовае папярэджанне аб падаванні персанальнага спісу сяброў партыі.
Старшыня Бярэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс абвясціла галадоўку салідарнасці з экс-кандыдатам у прэзідэнты, палітвязнем Аляксандрам Казуліным. "Нашая мэта – прыцягнуць як мага больш увагі беларускай і міжнароднай супольнасці да пазбаўлення волі кандыдата ў прэзідэнты А.Казуліна на 5,5 гадоў, і які зараз абвясціў бестэрміновую галадоўку", – паведаміла Г.Канюс. Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты і былы дэпутат Сяргей Скрабец абвясцілі ў калоніі бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць "існуючага ў Беларусі беззаконня" і з мэтай прыцягнуць увагу Савета Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі.
Падчас ператрусу ў кватэры маці супрацоўніцы прэс-службы лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча Юліі Коцкай былі канфіскаваныя аргтэхніка, некалькі відэакасет і 6 пачкаў чыстай паперы. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў прэс-сакратар лідэра дэмакратычных сіл Павал Мажэйка. Пры гэтым Мажэйка не змог удакладніць, якая менавіта аргтэхніка была канфіскаваная ў кватэры Коцкай. Па яго словах, тэхніка была спакаваная ў скрынкі.
"31 кастрычніка ў Менскі прафэсійна-тэхнічны каледж электоронікі прыйшлі два супрацоўнікі органаў КДБ, адзін з якіх назваўся Дзянісам Уладзіміравічам. Супрацоўнікі пачалі ў мяне запытваць пра мае палітычныя погляды, пра стаўленьне да ўлады, пра рух “За свабоду” і маё дачыненьне да гэтага руху”, -- распавяла сябра арганізацыі “Моладзь БНФ” Анастасія Александровіч.
Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку Іран стане знакавым момантам у развіцці двухбаковых адносінаў. Такі пункт гледжання выказаў у інтэрв`ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Ірана ў Беларусі Абдальхамід Фекры. Як пацвердзілі ў прэс-службе Лукашэнкі, візіт запланаваны на лістапад.
Увечары 31 кастрычніка у Салігорску адбыліся акцыі салідарнасьці з моладзевым лідэрам Зьмітром Дашкевічам. Так на цэнтральнай плошчы горада а восьмай гадзіне вечара сабралася молдзь, што трымала ў рукох партрэты Дашкевіча.
У аўторак гарадзенскія маладзёвыя актывісты правялі акцыю салідарнасьці з лідэрам “Маладога Фронта” Зьмітром Дашкевічам. Каля дзесятка юнакоў вышыхтаваліся ў раёне Савецкай плошчы Горадні з партрэтамі лідэра “Маладога Фронта”. Яны патрабавалі вызваліць Зьмітра Дашкевіча, прысуд якому будзе вынесены сёння ў Кастрычніцкім судзе Менску.
Хадайніцтва з просьбай прыпыніць выкананне рашэння Гаспадарчага суду г.Менска аб прымусовым выкупе будынка падала сёння юрыдычная служба царквы "Новае жыццё" у Касацыйную Калегію Вышэйшага Гаспадарчага Суду.
Сёньня ўначы невядомыя аблілі чорнай фарбай будынак менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” пад цытатай зь Бібліі на фасадзе будынку хуліганы чорнай фарбай напісалі “Не – таталітарным сэктам”.
Адвакату Ігару Рынкевічу забаранілі сустрэчы з экс-кандыдатам у прэзідэнты, палітвязнем Аляксандрам Казуліным на ўвесь тэрмін галадоўкі. Як заявіў Ігар Рынкевіч, гэта "асабістае рашэнне" начальніка калоніі "Віцьба-3" Віталя Агністыкава. "Ён мне сказаў, што нясе адказнасць за жыццё ўсіх асуджаных. Ён лічыць, што сустрэча са мной саслабіць Казуліна", – паведаміў адвакат. Экс-кандыдат у прэзідэнты і былы дэпутат Сяргей Скрабец абвясцілі ў калоніі бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць "існуючага ў Беларусі беззаконня" і з мэтай прыцягнуць увагу Савета Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі.
29 октября в нью-йоркском Парке Холокоста на Шипсхед-Бэй был открыт еще один памятный камень, который посвящен Минскому гетто, пишет "Новое русское слово".
Совет по борьбе с преступностью Латвии в среду поручил МВД республики в течение двух недель разработать поправки к Уголовному кодексу, предусматривающие более строгие наказания за торговлю нелегальным алкоголем, сообщает «Интерфакс». Премьер-министр Латвии Айгар Калвитис после заседания сказал журналистам, что для предотвращения ввоза в Латвию нелегального алкоголя необходимо также усилить контроль на латвийско-российской и латвийско-белорусской границах.
Национальный банк Беларуси с 1 ноября отозвал у ОАО "ДЖЕМ-БАНК" общую лицензию на осуществление банковских операций в белорусских рублях, генеральную лицензию на осуществление банковских операций в иностранной валюте на территории Республики Беларусь и за ее пределами, лицензию на привлечение во вклады средств физических лиц на осуществление банковских операций в белорусских рублях и иностранной валюте.
Бригада ПВО, оснащенная комплексами С-300ПС, завершит развертывание на территории Беларуси до 1 декабря 2006 года, сообщает РОСПРОМ. В состав входят четыре зенитно-ракетных дивизиона, располагающих в общей сложности 24 пусковыми установками. Каждая пусковая установка несет четыре ракеты, не считая запасного боекомплекта.
Болгария приложит все усилия, чтобы визовая политика, в связи вступлением государства в Европейский Союз, осталась неизменной. Об этом, как передает корреспондент ИА REGNUM, сообщил 1 ноября на пресс-конференции Чрезвычайный и Полномочный Посол Болгарии Петко Ганчев.
В Минске с 1 ноября в коммунальном пассажирском транспорте будет возобновлена продажа рулонных проездных билетов, которая была распространена в общественном транспорте еще в середине прошлого столетия.