Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя салідарнасьці з Дашкевічам у Горадні (Фота) 11:27, 01/11/2006
У аўторак гарадзенскія маладзёвыя актывісты правялі акцыю салідарнасьці з лідэрам “Маладога Фронта” Зьмітром Дашкевічам. Каля дзесятка юнакоў вышыхтаваліся ў раёне Савецкай плошчы Горадні з партрэтамі лідэра “Маладога Фронта”. Яны патрабавалі вызваліць Зьмітра Дашкевіча, прысуд якому будзе вынесены сёння ў Кастрычніцкім судзе Менску.
Акцыя доўжылася ня больш за пяць хвілін: пры набліжэньні міліцыянтаў маладзёны разышліся. Абышлося без затрыманьняў.