Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч: «Дыктатарскі рэжым не выпраўны» 17:46, 01/11/2006
"Цынічны прысуд Зміцеру Дашкевічу – гэта яшчэ адзін доказ таго, што рэжым Лукашэнкі не збіраецца гуляць у закон. Цалкам відавочна, што парушаецца Канстытуцыя, зневажаецца свабода асацыяцый. Зразумела, што ўлады баяцца моладзі і, у першую чаргу, арганізаванай моладзі. Для дэмакратычных краін гэта чарговы доказ таго, што дыктатарскі рэжым не выпраўны, ён не збіраецца трансфармавацца або дэмакратызавацца", – заявіў лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі`97 прысуд моладзеваму лідэру Зміцеру Дашкевічу – 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму за "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".