Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Бярэсьці абвясцілі галадоўку салідарнасці з Аляксандрам Казуліным 12:57, 01/11/2006
Старшыня Бярэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс абвясціла галадоўку салідарнасці з экс-кандыдатам у прэзідэнты, палітвязнем Аляксандрам Казуліным. "Нашая мэта – прыцягнуць як мага больш увагі беларускай і міжнароднай супольнасці да пазбаўлення волі кандыдата ў прэзідэнты А.Казуліна на 5,5 гадоў, і які зараз абвясціў бестэрміновую галадоўку", – паведаміла Г.Канюс. Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты і былы дэпутат Сяргей Скрабец абвясцілі ў калоніі бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць "існуючага ў Беларусі беззаконня" і з мэтай прыцягнуць увагу Савета Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі.
"Мы хочам, каб у галадоўцы прынялі ўдзел як мага больш актывістаў нашай партыі і яе прыхільнікаў. Таму кожнаму, хто далучыўся да "Галадоўкі салідарнасці" мы рэкамендуем галадаць 1-5 дзён без нанясення шкоды арганізму. Такі тэрмін можа практычна вытрымаць кожны чалавек. У працэсе галадоўкі будзем змяняць адзін аднаго, і працягваць актыўную палітычную дзейнасць. Такім чынам, усё больш і больш людзей будзе даведвацца аб праўдзівай сітуацыі з Аляксандрам Казуліным", – паведаміў старшыня Бярэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі.