Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зміцера Дашкевіча прысудзілі да 1,5 гадоў калоніі 16:20, 01/11/2006
Лідэра "Маладога Фронту" Зміцера Дашкевіча суд Кастрычніцкага раёна Менска прысудзіў да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд моладзеваму лідэру падчас зачыненага для грамадскасці працэса вынесла намеснік старшыні суду Кастрычніцкага раёна Ала Булаш. Жорсткі прысуд Зміцеру Дашкевічу выклікаў актыўны пратэст. Больш за 300 чалавек стаялі каля суду і громка скандавалі "Дашкевічу –Свабоду!"
Суд над лідэрам "Маладога Фронту" Зміцерам Дашкевічам пачаўся ў панядзелак, 30 кастрычніка, у Кастрычніцкім судзе Менска і працягваўся толькі два дні з-за нез`яўлення ў суд большасці сведак. Маладога актывіста абвінавацілі ў парушэнні ар.193 – "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Да суда Зміцер Дашкевіч больш за месяц утрымоўваўся у следчым ізалятары ГУУС Менгарвыканкама. Максімальны тэрмін пакарання па дадзеным артыкуле – два гады пазбаўлення волі.
Нагадаем, што па артыкуле 193 КК РБ ужо асуджаныя актывісты грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі "Партнёрства". У зняволенні зараз знаходзяцца актывісты "Партнёрства" Цімафей Дранчук і Мікалай Астрэйка, якіх суд прысудзіў да аднаго і двух гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
Артыкул "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі" з`явіўся ў Крымінальным кодэксе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Па меркаванні назіральнікаў, выключна для ціску на грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў.