Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская пракуратура: літоўскі дыпламат сам выпаў з акна «Інтурыста» 14:00, 01/11/2006
Пракуратура Беларусі скончыла праверку па факце смерці міністра-дарадцы Генеральнага консульства Літвы ў Гародні Вітаўтаса Пацюнаса, які загінуў у Бярэсьці, і не знайшла падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы, паведамілі "Інтэрфаксу" у прэс-службе рэспубліканскай пракуратуры. "Праверка па факце смерці ў Бярэсьці літоўскага дыпламата, якую праводзіла рэспубліканская пракуратура, завершаная, падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы па факце смерці не знойдзена", – паведамілі ў прэс-службе.
"Высветлена, што В.Пацюнас загінуў у ноч з 22 на 23 жніўня 2006 г. у выніку няшчаснага выпадку, як быў у стане алкагольнага ап`янення, выпаўшы па ўласнай неасцярожнасці з акна, размешчанага на 9-м паверсе нумара 909 гэтэля "Інтурэст", у якім часова пражываў", – паведамілі ў пракуратуры.
"Дадзеная выснова аб`ектыўна пацвярджаецца вынікамі экспертыз, тлумачэннямі персанала гасцініцы, супрацоўнікаў консульства і іншых асоб, а таксама іншымі матэрыяламі праверкі", – адзначылі ў прэс-службе.
"Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці В.Пацюнаса пракуратурай Ленінскага раёна Бярэсьця 6 кастрычніка было адмоўлена за адсутнасцю складу злачынства, і рэспубліканская пракуратура пагадзілася з прынятым рашэннем", – адзначылі ў прэс-службе.
Нагадаем, што літоўскі дыпламат быў знойдзены мёртвым каля гатэля "Інтурыст" у Бярэсьці.