Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алена Захожая працягвае галадоўку ў шпіталі
13:54, 01/11/2006

Актывістка Беларускага незалежнага прафсаюзу Алена Захожая, якая знаходзіцца ў шпіталі, працягвае галадоўку. Аб гэтым БелаПАН паведаміў яе сын Яўгеній. Па яго словах, А.Захожая "вельмі слабая", але адмаўляецца спыніць галадоўку. "Яна патрабуе, каб усе кропельніцы рыхтаваліся пры ёй", – сказаў сын А.Захожай.

Па інфармацыі сына, 31 кастрычніка А.Захожая атрымала ліст з гарвыканкама. "Там гаворыцца, што адсутнічаюць дакументы аб наяўнасці юрыдычнага адрасу ў прафсаюза. Як толькі гэты адрас з`явіцца, пытанне аб перарэгістрацыі будзе разгледжанае, – распавёў Яўгеній. – Завод гэты адрас не падае. І завод, і гарвыканкам проста ходзяць па крузе".

Нагадаем, актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза А.Захожая трымае галадоўку з 3 кастрычніка, яна пратэстуе супраць парушэння правоў сяброў БНП. Жанчына патрабуе зарэгістраваць першасную арганізацыю БНП у ААТ "Белшына", а таксама выплаціць сябрам незалежнага прафсаюза прэміі і даплаты на аздараўленне, якія ўжо атрымалі астатнія працаўнікі прадпрыемства. 19 кастрычніка да акцыі пратэсту А.Захожай далучыліся яшчэ некалькі сяброў БНП, аднак некалькі дзён таму яны спынілі галадоўку ў сувязі з тым, што адміністрацыя прадпрыемства часткова выканала іх патрабаванні, датычныя да выплат на аздараўленне. "Акрамя таго, генеральны дырэктар паабяцаў асабіста кантраляваць сітуацыю з прафсаюзам на прадпрыемстве. І мы дамовіліся, што юрысты нашага прафсаюза сумесна з юрыстамі прадпрыемства разбяруць сітуацыю з прэміямі па кожным чалавекі", – паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў акцыіі Рыгор Спасюк. Аднак А.Захожая адмовілася спыняць галадоўку датуль, пакуль адміністрацыя не выканае ўсе патрабаванні сяброў БНП.

31 кастрычніка А.Захожая была дастаўленая ў шпіталь пасля таго, як страціла прытомнасць на працоўным месцы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: