Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку Іран стане знакавым момантам у развіцці двухбаковых адносінаў. Такі пункт гледжання выказаў у інтэрв`ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Ірана ў Беларусі Абдальхамід Фекры. Як пацвердзілі ў прэс-службе Лукашэнкі, візіт запланаваны на лістапад.
Абдальхамід Фекры адзначыў, што падчас паездкі Лукашэнкі ў Тэгеран будуць абмяркоўвацца накіраванні двухбаковых кантактаў, у прыватнасці, гандлёва-эканамічнай тэматыкі. Кіраўнік дыпламатычнай місіі падкрэсліў, што ўвага бакоў будзе акцэнтавана на тым, як павялічыць таваразварот паміж краінамі. Падчас візіту на вышэйшым узроўні плануецца разглядзець і падпісаць дакументы, накіраваныя на ўмацаванне беларуска-іранскіх міждзяржаўных і міжведамасных кантактаў.
Па словах дыпламата, зараз амбасада Ірана ў нашай краіне, МЗС Ірана вядуць падрыхтоўку да візіта прэзідэнта Беларусі, які мае быць у лістападзе.
Абдальхамід Фекры адзначыў, што напярэдадні паездкі на вышэйшым узроўні адбыўся абмен візітамі міністраў замежных спраў двух краін. У прыватнасці, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Ірана Манучэхр Матакі ў верасні наведаў Менск, кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў у кастрычніку пабываў у Тэгеране. У выніку былі дасягнутыя важныя дамоўленнасці.
Паміж нашымі краінамі ўвесь час праводзяцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў. Наладжана міжпарламенцкае супрацоўніцтва. Беларусь эфектыўна ўзаемадзейнічае з Іранам у міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў ААН і Руху недалучэння. Бакі практычна не маюць рознагалоссяў па асноўных пытаннях міжнароднай павесткі дня.
У цэлым сфармаваная дамоўна-прававая база беларуска-іранскіх адносінаў. Паміж урадамі двух краін заключаныя пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання на прыбыткі і маёмасць, аб міжнароднай аўтамабільнай сувязі, аб паветранай сувязі. Падпісаныя мемарандумы аб узаемаразуменні і кантактах у вобласці культуры, адукацыі, спорту і турызму.