Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сяргей Калякін: «Вярхоўны суд павінен прыпыніць разгляд іску Мінюста» 13:32, 01/11/2006
"Вярхоўны суд павінен прыпыніць разгляд іску Міністэрства юстыцыі. Для гэтага ёсць дзве падставы: па-першае, мы падалі ў Мінюст спісы сяброў нашай партыі, як толькі Вярхоўны суд прызнаў, што папярэджанне міністэрства было правамерным, і мы абавязаныя падаць спісы. Па-другое, пытанне прыпынення дзейнасці партыі не можа разглядацца ў перыяд выбарчай кампаніі. У дадзеным выпадку, падчас выбараў у мясцовыя Саветы, у якіх прымае ўдзел Партыя камуністаў беларуская", – заявіў лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі`97 разгляд 3 лістапада ў Вярхоўным судзе іску Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні дзейнасці ПКБ.
Нагадаем, што свой іск Мінюст накіраваў пасля таго, як партыі было вынесенае пісьмовае папярэджанне аб падаванні персанальнага спісу сяброў партыі. Кіраўніцтва ПКБ не выканала патрабаванне Мінюста, бо палічыла, што яно супярэчыць закону "Аб палітычных партыях". Папярэджанне Мінюста ПКБ абскардзіла ў Вярхоўны суд. 18 кастрычніка суд падтрымаў пазіцыю Мінюста і пакінуў папярэджанне ў сіле. У той жа дзень ПКБ перадала ў міністэрства спіс на паўтары тысячы сяброў. Гэтага досыць для таго, каб партыя была прызнаная дзеяздольнай.