Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супрацоўнікі КДБ ціснуць на студэнтаў 12:11, 01/11/2006
"31 кастрычніка ў Менскі прафэсійна-тэхнічны каледж электоронікі прыйшлі два супрацоўнікі органаў КДБ, адзін з якіх назваўся Дзянісам Уладзіміравічам. Супрацоўнікі пачалі ў мяне запытваць пра мае палітычныя погляды, пра стаўленьне да ўлады, пра рух “За свабоду” і маё дачыненьне да гэтага руху”, -- распавяла сябра арганізацыі “Моладзь БНФ” Анастасія Александровіч.
На пытаньне супрацоўнікаў КДБ дзяўчына адказала, што кожны чалавек мае свае погляды, і неабавязаны распавядаць пра іх усім зацікаўленым асобам. “Яны запытваліся пра назву арганізацыі, у якой я ёсьць сябрам. Прапаноўвалі супрацоўнічаць і паведамляць пра дзейнасць апазыцыйных моладзевых арганізацыяў. Цікавіліся зьвесткамі пра бацькоў, адрасам і нумарам мабільнага тэлефону, заняткамі ў вольны час, плянамі на будучыню. Пакінулі свой працоўны тэлефон 219-83-57 для паведамленьня цікавай для органаў інфармацыі”, -- паведаміла дзяўчына.
Дарэчы, Анастасія Александровіч паведаміла цікавы факт: у каледжы, у якім яна навучаецца, зь першага верасьня забараняюць прыходзіць на заняткі ў джынсах.
“На маю просьбу паказаць мне нарматыўны акт, які забараняе апранаць джынсы на заняткі, маўчаць ды лупаюць вачыма", -- кажа студэнтка.