Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У супрацоўніцы прэс-службы Мілінкевіча канфіскаваная аргтэхніка
12:43, 01/11/2006

Падчас ператрусу ў кватэры маці супрацоўніцы прэс-службы лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча Юліі Коцкай былі канфіскаваныя аргтэхніка, некалькі відэакасет і 6 пачкаў чыстай паперы. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў прэс-сакратар лідэра дэмакратычных сіл Павал Мажэйка. Пры гэтым Мажэйка не змог удакладніць, якая менавіта аргтэхніка была канфіскаваная ў кватэры Коцкай. Па яго словах, тэхніка была спакаваная ў скрынкі.

"Акрамя таго, стала вядома, што міліцыянты правялі ператрусы ў суседзяў Юліі Коцкай. Пакуль невядома, на якой падставе, але міліцыянтамі былі канфіскаваныя два сістэмных блока ад кампутараў", – паведаміў Павал Мажэйка.

Нагадаем, што ўчора гарадзенскія міліцыянты і людзі ў цывільным правялі ператрус у кватэры, дзе прапісаная супрацоўніца прэс-службы лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча Юлія Коцкая. У кватэры журналісткі нічога знойдзена не было, і тады супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі патрапіць ў хату маці Юліі Коцкай.

Галіна Коцкая адмовілася адкрыць дзверы, бо міліцыянты прад`явілі ордэр на ператрус кватэры Юліі Коцкай, а дзяўчына нават не прапісаная ў хаце маці. У адказ міліцыянты ўзламалі дзверы хаты.

Па інфармацыі прэс-службы Мілінкевіча, міліцыянты прад`явілі ордэр, падпісаны следчым, які вядзе справу аб выбухах, што прагрымелі у Віцебску 14 і 22 верасня 2005 года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: