Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казуліну забаранілі сустракацца з адвакатам
11:03, 01/11/2006

Адвакату Ігару Рынкевічу забаранілі сустрэчы з экс-кандыдатам у прэзідэнты, палітвязнем Аляксандрам Казуліным на ўвесь тэрмін галадоўкі. Як заявіў Ігар Рынкевіч, гэта "асабістае рашэнне" начальніка калоніі "Віцьба-3" Віталя Агністыкава. "Ён мне сказаў, што нясе адказнасць за жыццё ўсіх асуджаных. Ён лічыць, што сустрэча са мной саслабіць Казуліна", – паведаміў адвакат. Экс-кандыдат у прэзідэнты і былы дэпутат Сяргей Скрабец абвясцілі ў калоніі бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць "існуючага ў Беларусі беззаконня" і з мэтай прыцягнуць увагу Савета Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі.

Па словах І.Рынкевіча, увечар 30 кастрычніка Казулін і Скрабец былі змешчаныя ў шпіталь. Па словах І.Рынкевіча, абодва напісалі заявы, дзе "выказвалі жаданне па-ранейшаму знаходзіцца ў атрадзе". "Можна меркаваць, што яны асцерагаюцца знаходзіцца асобна ад людзей", – адзначыў адвакат. Ён таксама сказаў, што ў сваіх заявах А.Казулін і С.Скрабец напісалі аб тым, што не маюць ніякіх прэтэнзій да медперсанала.

Па меркаванні І.Рынкевіча, забарона на сустрэчы з А.Казуліным з`яўляецца парушэннем 62-га артыкула Канстытуцыі, а таксама норм Крымінальна-выканаўчага кодэкса і правіл унутранага распарадку калоніі, якія не дазваляюць абмяжоўваць наведванне асуджаных адвакатам для аказання прававой дапамогі.

"Заўтра я маю намер адправіць афіцыйны запыт з просьбай абгрунтаваць забарону на сустрэчу з маім кліентам, – заявіў І.Рынкевіч. – Далей абарона плануе звярнуцца ў Камітэт выканання пакаранняў і да пракурора, які наглядае, каб мы разумелі, на чым трымаюцца такія рашэнні".

Адвакат падкрэсліў, што А.Казулін "прадбачыў такое развіццё падзей і зрабіў на гэты конт некалькі распараджэнняў". "Заўтра мы маем намер падаць цэлы шэраг заяў аб узрушанасці крымінальных спраў супраць вышэйшых службовых асоб краіны", – сказаў І.Рынкевіч.

Адвакат пацвердзіў, што 31 кастрычніка з А.Казуліным сустрэўся кіраўнік Офіса АБСЕ у Менску амбасадар Оке Петэрсан. Па словах І.Рынкевіча, яго кліент на гэтай сустрэчы пацвердзіў свой намер галадаць "да пераможнага канца".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: