Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Анджэя Лісоўскага падчас ператрусу канфіскавалі вопратку 15:56, 01/11/2006
Падчас ператрусу ў кватэры актывіста Саюза палякаў Беларусі Анджэя Лісоўскага супрацоўнікі аддзела дазнання Гарадзенскай рэгіянальнай мытні канфіскавалі для экспертызы вопратку, у якую Лісоўскі быў апрануты ў дзень затрымання на беларуска-літоўскай мяжы. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут. Па яго словах, больш у кватэры Лісоўскага нічога знойдзена не было.
Нагадаем, што актывіст Саюза палякаў Анджэй Лісоўскісёння быў выкліканы на допыт у Гарадзенскую рэгіянальную мытню. Лісоўскаму была ўручаная пастанова аб тым, што ён з`яўляецца падазроным у кантрабандзе наркотыкаў. Пасля допыту актывіст СПБ быў дастаўлены дахаты пад канвоем для правядзення ператрусу ў яго кватэры.
Анжаліка Борыс і некалькі актывістаў СПБ былі затрыманыя на мяжы з Літвой 29 кастрычніка. Затрыманне рабілася на падставе таго, што ў аўтамабілі быў знойдзены пакет з невядомым парашком. Гарадзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па факце кантрабанды наркотыкаў. Па паведамленні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, "невядомым парашком" аказаўся гераін.
Актывісты СПБ назвалі тое, што адбываецца, "правакацыяй беларускіх праваахоўных органаў" і заявілі, што не маюць да пакета ніякага дачынення.