Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Малады Фронт» працягвае змаганьне за свайго лідэра 18:17, 01/11/2006
“Малады Фронт” абвясціў аб пачатку агульнанацыянальнай кампаніі за вызваленьне свайго лідэра Зміцера Дашкевіча. “Мы не дозволім беспакарана адбіраць паўтары гады жыцьця у чалавека, які не толькі не зрабіў нічога крымінальнага, але і ўсё сваё жыцьцё змагаўся за дэмакратыю і свабоду Беларусі. Мы ні ў якім разе не пакінем свайго лідэра ў турме й зробіць усе магчымыя захады дзяля яго вызваленьня”, -- гаворыцца ў заяве арганізацыі.
Судзьдзя Кастрычніцкага суду Менску Ала Булаш сёньня асудзіла лідэра “Маладога Фронту на паўтары гады турэмнага зьняволеньня агульнага рэжыму за кіраваньне моладзевым рухам. Незвычайна жорсткі прысуд быў вынесены ўжо на трэці дзень закрытага судовага паседжаньня.
«Рэжым праявіў у адносінах да маладога палітыка беспрэцэдэнтную жорсткасьць і тым самым кінуў выклік усяму існаваньню беларускага моладзевага руху», -- гаворыцца ў заяве “Маладога Фронту”.
Як паведамляе “Малады Фронт”, негледзячы на ашаламляльна вялізны тэрмін пакараньня, пасьля агалошаньня судовага выраку Зьміцер Дашкевіч трымаўся непахісна мужна. Апошнімі ягонымі словамі былі словы: «Мы абавязкова пераможам!».