Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Муж і жонка Джуста-Барначын: «Мы не адмовімся ад Марыі»
11:11, 01/11/2006

Яны не адмаўляюцца ад Вікі-Марыі. Для мужа і жонкі Джуста-Барначын з Кагалета ўдачарэнне – гата самае галоўнае пытанне. "Мы будзем працягваць прыкладаць максімальныя намаганні да таго, каб яна вярнулася да нас, – заявіла К`яра, – хоць сёння мы радыя, што яе прыняла сям`я, дзе жыве Саша". Каб вярнуць Віку яны гатовыя прыняць і брата.

Муж і жонка, якія хавалі 10-гадовую дзяўчынку на працягу 20 дзён, па іх словах, для таго каб усцерагчы яе ад зневажанняў у інтэрнаце ў Вілейцы, хочуць паказаць, што здаволеныя рашэннем урада Аляксандра Лукашэнкі. На сённяшні дзень рашэнне ўлад Менска аб пераводзе яе з дзіцячай установы, па меркаванні мужа і жонкі з Кагалета, ужо вынік, няхай і частковы. Але ў іх вачах сум: перадача дзяўчынкі ў сям`ю Васілеўскіх, нават улічваючы, што гэта часовая апека, толькі падаляе ад іх дзяўчынку.

Як піша італьянская газета "La Repubblica", К`яра і Алесандра запрасілі на 17:00 учорашняга дня да царквы ў Кагалета газетных і тэлевізійных рэпарцёраў. Муж і жонка выглядаюць напружанамі і стомленымі. Першай гаворыць Марыя Элена Даньіна, "бабуля", якая разам з Мар`еттай Бордзі апекавала дзяўчынку ў дні "выкрадання" у манастыры Сэнт Ойен у Валь д`Аоста.

"Мы даведаліся з газет, што дзяўчынка была перададзеная ў сям`ю, дзе жыве Саша, і гэтае найменшае зло, – гаворыць яна, – але зараз мы нічога не ведаем аб Марыі, з тых часоў, як яе забралі карабінеры". Элена знаёмая з Васілеўскімі. "К`яра і Алесандра ездзілі да іх у Жодзіна, калі даведаліся, што ў іх сям`і жыве брат Вікі, – распавядае Элена. – Мы ведаем, што ў іх сям`і ёсць яшчэ двое больш сталых дзяцей, што яна настаўніца Сашы, што яе муж працуе на заводзе, вось і ўсё, мабыць. Мы нават не можам зараз тэлефанаваць ім, каб не рабіць праблем".

Потым, ужо на плошчы, загаварылі самі муж і жонка. "Часовая перадача пад апеку –падстава для некаторага заспакаення, – кажа Алесандра. – Дзяўчынка больш не ў інтэрнаце, яна ў сям`і разам з братам". Мужчына відавочна ўсхваляваны. "Мы заўсёды гаварылі, што дзеці павінны жыць разам, мы сустрэліся з імі ўпершыню ў 2003 годзе, калі ён (брат) гасцяваў на Сардыніі, але ў будучым мы спадзяемся, што будзе прынятае да ўвагі жаданне Вікі вярнуцца да нас".

Часовая перадача, па меркаванні італьянскай сям`і, з`яўляецца крокам наперад. Яны мараць сустрэцца з дзяўчынкай на Каляды, на гэта спадзяецца К`яра Барначын: "Нашы адвакаты спрабуюць наладзіць дыялог з беларускімі ўладамі". Але гэта будзе нялёгка: пракуратура Менска лічыць, што яны павінны адказаць за злачынства, звязанае з выкраданнем чалавека, і ўрад жадае даць выразны сігнал 30 тысячам італьянскіх сем`яў, якія прымаюць дзяцей з Беларусі.

Аднак юрысты з Studio Figone у Генуе ў другі раз накіравалі просьбу аб удачарэнні ў беларускую амбасаду. "Калі будуць спрыяльныя ўмовы, мы разглядзім гэтае пытанне, –сказаў Аляксей Скрыпка, – але пакуль перадача дзяўчынкі ў сям`ю з`яўляецца вельмі важным крокам для Вікі". Дыега Перуджыні, яго адвакат, нагадвае аб дакуменце датаваным 2004 годам, у якім рэкамендуецца ўдачарыць Віку разам з братам, і ўдакладняе, што яе знаходжанне ў новым доме можа цягнуцца гадамі. "Але дзе знайсці такую сям`ю, як Джуста? – пытае (святар з Кагалета) дон Даніла. – Мужа і жонку, якія б давалі столькі любові?" Калі Віку-Марыю Васілеўскія ўдачараць, на што тады могуць спадзявацца муж і жонка з Кагалета? "У такім выпадку ім будзе лягчэй з ёй убачыцца, чым пры любых іншых умовах", – гаворыць Скрыпка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: