Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На Хэлоўін беларусы насілі гарбуз з вусамі і зачосам (Фота) 15:07, 01/11/2006
Мінчукі ўчора святкавалі Хэлоўін па-рознаму. Хтосьці хадзіў у страшных масках, хтосьці пераапранаўся ў анёлаў. Аднак увагу шматлікіх мінакоў учора прыцягнула група людзей, якія насілі па цэнтры сталіцы гарбуз з характэрнымі вусамі і зачосам. Маладыя людзі назвалі гарбуз "Патрыкам Рыгоравічам" і ўрачыста пранеслі яго ад плошчы Якуба Коласа да Кастрычніцкай плошчы, дзе ўсклалі на "нулявы кіламетр".
"Патрык Рыгоравіч – пачатак усіх шляхоў беларускіх, кожнай думкі, учынку і дзеяння, кожнага звера і птушкі, кожнага селяніна і працоўнага, праграміста і мастака, службоўцы і мэнэджэра. Патрык Рыгоравіч – сымбал беларускага Хэлоўіна", – распавядалі маладыя людзі дапытлівым мінакам.