Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Партыю апазіцыйных камуністаў могуць закрыць 3 лістапада 13:23, 01/11/2006
3 лістапада адбудзецца разгляд у Вярхоўным судзе іску Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні дзейнасці Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Аб гэтым БелаПАН паведаміў лідэр партыі Сяргей Калякін. Нагадаем, што свой іск Мінюст накіраваў пасля таго, як партыі было вынесенае пісьмовае папярэджанне аб падаванні персанальнага спісу сяброў партыі.
Кіраўніцтва ПКБ не выканала патрабаванне Мінюста, бо палічыла, што яно супярэчыць закону "Аб палітычных партыях". Папярэджанне Мінюста ПКБ абскардзіла ў Вярхоўны суд. 18 кастрычніка суд падтрымаў пазіцыю Мінюста і пакінуў папярэджанне ў сіле. У той жа дзень ПКБ перадала ў міністэрства спіс на паўтары тысячы сяброў. Гэтага досыць для таго, каб партыя была прызнаная дзеяздольнай.
Па меркаванні С.Калякіна, паколькі патрабаванні Мінюста партыя неадкладна выканала, у Вярхоўнага суду адсутнічаюць прававыя падставы для прыпынення дзейнасці партыі. Акрамя таго, адзначыў палітык, паводле закона "Аб палітычных партыях", забаронена прыпыняць дзейнасць партый у перыяд выбарчых кампаній. У цяперашні час у Беларусі праходзіць кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў.