Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сотні людзей прыйшлі сёння ў суд Кастрычніцкага раёна Менска, дзе быў вынесены прысуд моладзеваму лідэру Зміцеру Дашкевічу. Падтрымаць Дашкевіча прыйшлі лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч, вядомыя ў краіне палітыкі, дыпламаты, пісьменнікі, грамадскія дзеячы і праваабаронцы. Жорсткі прысуд Зміцеру Дашкевічу -- 1, 5 гады пазбаўлення волі за "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі" – выклікаў пратэст і абурэнне людзей.
Беларусы сталі каля будынку суда з партрэтамі Зміцера Дашкевіча і скандавалі “Дашкевічу – свабоду!”, “Жыве Беларусь!”.
На ганку суда былі пакладзеныя белыя і чырвоныя гваздзікі, бел-чырвона-белыя і джынсавыя стужкі, партрэты палітвязня. Стоячы на каленях, людзі маліліся за Змітра Дашкевіча.
Каля суду таксама з’явілася вялікая расцяжка “Малады Фронт не спыніць!”.
Падчас малітвы каля будынку Кастрычніцкага суду
Падчас малітвы каля будынку Кастрычніцкага суду
Фота Аб`яднанай грамадзянскай партыі, газэты "Наша Ніва"