Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Законапраект аб сацапытаннях разгледзяць у снежні
15:11, 01/11/2006

"Палатачнікі" актывізавалі працу над законапраектам "Аб апытаннях грамадскай думкі". Яго плануецца разглядзець у Авальнай зале падчас бягучай сесіі ў снежні. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі "палаты прадстаўнікоў" па правах чалавека, нацыянальных адносінаў і сродках масавай інфармацыі Юрый Кулакоўскі сёння на сустрэчы з кіраўніком Офіса АБСЕ у Менску Оке Петэрсанам.

Оке Петэрсан прапанаваў "палатачнікам" шчыльнае супрацоўніцтва ў пытаннях падрыхтоўкі дадзенага законапраекта, з тым каб у дакуменце былі ўлічаныя міжнародныя нормы і прынцыпы.

Як растлумачыў Юрый Кулакоўскі, "у законапраекце будзе абумоўленая адказнасць арганізацый, якія праводзяць апытанні грамадскай думкі, у выпадку падавання імі ілжывай інфармацыі, падтасоўкі звестак". У законапраекце прапаноўваецца ўрэгуляваць парадак правядзення апытанняў і апублікавання (распаўсюджвання) вынікаў такіх даследаванняў у сродках масавай інфармацыі. Нарматыўны акт таксама вызначае статус Камісіі па апытаннях грамадскай думкі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, патрабаванні да арганізацый, якія прэтэндуюць на правядзенне апытанняў, умовы іх акрэдытацыі.

Чыннікі з`яўлення, асаблівасці і магчымыя наступствы гэтага закона пракаментаваў доктар сацыялагічных навук, прафесар Алег Манаеў:

"З`яўленне праекту гэтага закона з`яўляецца, верагодна, заключным акордам дзеянняў беларускіх улад, якія фактычна ўсталёўваюць поўны кантроль над грамадскай думкай у нашай краіне. Улады сур`езна заклапочаныя тым, што, нягледзячы на амаль татальны кантроль над сродкамі масавай інфармацыі, культурай і адукацыяй, у грамадства застаецца магчымасць фармаваць уласнае меркаванне аб тым, што адбываецца ў краіне, а галоўнае – адкрыта выяўляць гэтае меркаванне. Самым важным механізмам гэтага з`яўляюцца незалежныя (якія не кантралююцца) органамі дзяржаўнай улады, сацыялагічныя цэнтры і СМІ. Незалежныя сацыёлагі праводзяць апытанні грамадскай думкі і пазнаюць, што ў рэчаіснасці думаюць людзі аб найважных падзеях і праблемах, абагульняюць і аналізуюць вынікі апытанняў, а незалежныя СМІ іх шырока публікуюць", – заявіў прафесар Манаеў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: