Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Людзі патрабуюць вызваліць Дашкевіча 16:36, 01/11/2006
Больш за 300 моладзевых актывістаў працягваюць стаяць каля суду Кастрычніцкага раёна Менска. Маладыя людзі трымаюць у руках партрэты лідэра "Маладога Фронту" Зміцера Дашкевіча, які быў асуджаны сёння да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму за "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі" і скандуюць "Дашкевічу – Свабоду!" і "Жыве Беларусь!" На прыступкі суду былі ўскладзеныя белыя і чырвоныя гваздзікі, а таксама бела-чырвона-белыя і джынсавыя стужкі.