Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктар Юшчанка: «Трымаць на павадку журналіста можа толькі слабая ўлада»
17:36, 01/11/2006

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што з кожным годам у краіне будзе ўсё менш дзяржаўных СМІ. "Тэндэнцыя з`яўляецца такой, што гэтая частка СМІ з кожным годам будзе мінімізавацца, мы будзем казаць аб грамадскім тэлебачанні, аб тых праектах, якія больш справядліва могуць асвятляць працу таго або іншага дзяржаўнага органа", – заявіў В.Юшчанка на прэс-канферэнцыі ў Харкаве ў сераду.

Адказваючы на пытанне аб пагрозе інфармацыйнай незалежнасці ў выпадку адмовы ад дзяржаўных СМІ, прэзідэнт падкрэсліў: "Думаю, што не. Мы зыходзім з канцэпцыі, што дзяржава з`яўляецца суб`ектам інфармацыйнага рынку, і яна на гэты рынак выходзіць сапраўды таксама, як выходзіць бізнэс, мясцовая ўлада, проста грамадзянін і фармуе, адстойвае свае інтарэсы".

Разам з тым, ён дадаў, што не бачыць мэтазгоднасці ўтрымліваць ведамасныя СМІ. "Ці не дарагое гэтае задавальненне для нацыі абслугоўваць праз падаткі гэтыя прывілеі? Трымаць на павадку журналіста, каб ён спяваў сагі дзяржаўнай улады, можа толькі слабая ўлада, якая не можа выйсці ў эфір і выбудаваць сваю пазіцыю", – сказаў В.Юшчанка.

У якасці прыкладу ён прывёў сакратарыят прэзідэнта, які адмовіўся ад уласных выданняў. "Хоць паўтара годы таму было чатыры", – сказаў ён.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: