Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя ў падтрымку Зміцера Дашкевіча ў Салігорску (Фота) 11:41, 01/11/2006
Увечары 31 кастрычніка у Салігорску адбыліся акцыі салідарнасьці з моладзевым лідэрам Зьмітром Дашкевічам. Так на цэнтральнай плошчы горада а восьмай гадзіне вечара сабралася молдзь, што трымала ў рукох партрэты Дашкевіча.
- Мы ня можам спакойна глядзець на тое, як улады зьдзекваюцца з самых сумленных і сьвядомых сыноў нашай Бацькаўшчыны. Таму мы вырашылі выказаць сваю салідарнаць і падтрымку Зміцеру і прыйсьці на плошчу. Улады не жадаюць, але ж ім трэба зразумець, што сваімі рэпрэсіямі яны толькі пабуджаюць людзей да больш актыўнага супраціву, да больш плённага і масавага дзеяньня, - пракамэнтаваў падзеі Аляксей Валабуеў, адзін з удзельнікаў акцыі ў Саілгорску.
Так сама ў гэты дзень у цэнтры горада зьявілася расьцяжка з надпісам "Дашкевіч не злачынец".