Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У кватэры актывіста Саюза палякаў праходзіць ператрус
13:46, 01/11/2006

У кватэры актывіста Саюза палякаў Беларусі Анджэя Лісоўскага ў цяперашні час праходзіць ператрус. Яго праводзяць супрацоўнікі аддзела дазнання Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут.

Сёння Анджэй Лісоўскі быў выкліканы на допыт у Гарадзенскую рэгіянальную мытню. Актывісту СПБ была ўручаная пастанова аб тым, што ён з`яўляецца падазраваным у кантрабандзе наркотыкаў праз беларуска-літоўскую мяжу. Пасля допыту Лісоўскі быў дастаўлены дахаты пад канвоем для правядзення ператрусу ў яго кватэры.

Нагадаем, што Анджэй Лісоўскі знаходзіўся ў адным аўтамабілі з Анжалікай Борыс, калі яна была затрыманая на мяжы з Літвой 29 кастрычніка. Затрыманне рабілася на падставе таго, што ў аўтамабілі Борыс быў знойдзены пакет з невядомым парашком. Сёння Гарадзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па факце кантрабанды наркотыкаў. Па паведамленні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, "невядомым парашком" аказаўся гераін.

Нагадаем, што актывісты СПБ назвалі тое, што адбываецца, "правакацыяй беларускіх праваахоўных органаў" і заявілі, што не маюць да пакета ніякага дачынення.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: