Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт, каментуючы рашэнне суду Кастрычніцкага раёна Менска, прысудзіўшага сёння моладзевага актывіста Зміцера Дашкевіча да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення волі, заявіла, што расчараваная гэтым прысудам і асуджае яго. "Мы лічым прысуд у дачыненні да Дашкевіча і ўвесь судовы працэс палітычна матываваным, накіраваным на тое, каб не даць магчымасці Зміцеру Дашкевічу мірна выяўляць свае перакананні. Як і ў мінулым, мы будзем лічыць адказнымі за гэты прысуд тых, хто парушае правы чалавека, і заклікаем беларускія ўлады вызваліць Зміцера Дашкевіча і тых людзей, якія знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах, у прыватнасці, Аляксандра Казуліна, Мікалая Астрэйку і Цімафея Дранчука", – сказала амерыканскі дыпламат у інтэрв`ю БелаПАН.