Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Каля Кастрычніцкага суду праходзіць акцыя ў падтрымку Зміцера Дашкевіча 16:07, 01/11/2006
Сёння ў 16.00 у судзе Кастрычніцкага раёна Менска будзе вынесены прысуд лідэру "Маладога Фронту" Зміцеру Дашкевічу. У цяперашні час да будынка суду прыйшлі некалькі сотняў чалавек. Больш за 100 моладзевых актывістаў пастроіліся насупраць суду з партрэтамі Зміцера Дашкевіча і скандуюць "Дашкевічу – Свабоду!"
Нагадаем, што лідэра "Маладога Фронту" вінавацяць у парушэнні ар.193 Крымінальнага кодэкса – "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.