Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«У нас нет ни одного показателя на сегодняшний день, который бы демонстрировал, что нынешнее правительство Беларуси хочет наладить с Европой нормальные, взаимовыгодные отношения. Последние президентские выборы в Беларуси и их последствия ясно продемонстрировали, что белорусские власти не хотят и не собираются уважать общепринятые международные стандарты демократии, права человека, принцип верховенства закона. Пока такая реальность будет существовать, боюсь, отношения Беларуси с Европейским Союзом останутся, как и сейчас, ограниченными», -- заявила комиссар Европейского Союза по внешним связям и политике добрососедства Бенита Ферреро-Вальднер в интервью газете “Народная воля”. Предлагаем полный текст интервью.
2 лістапада Дзяды адзначылі ў Празе. Сябры суполкі “Скарына”, Зьвязу беларусаў замежжа і студэнты, што вучацца ў Чэхіі, прыйшлі на Альшанскія могілкі, дзе пахаваныя два прэзыдэнты Беларускай Народнай Рэспублікі – Пётра Крачэўскі і Васіль Захарка.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выступіў з заявай у сувязі з вынясеньнем жорсткага прысуду лідэру “Маладога Фронту” Зьміцеру Дашкевічу. Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае крымінальны перасьлед і асуджэньне моладзевага лідэра як палітычную расправу за перакананьні і грамадзка-палітычную дзейнасьць.
Кансерватыўна-хрысціянская партыя-БНФ атрымала дазвол Менгарвыканкама на правядзенне 4 лістапада шэсця і мітынгу ў Лошыцкім яры. Аб гэтым БелаПАН паведаміў намеснік старшыні КХПБ-БНФ Юрый Беленькі. Па яго словах, збор удзельнікаў мерапрыемства прызначаны на 11 гадзін 4 лістапада каля Палаца культуры Камвольнага камбіната (вул. Маякоўскага, 129). Удзельнікі акцыі пройдуць па вул. Маякоўскага да Лошыцкага яра і памятнага крыжу ў Лошыцы, дзе адбудзецца мітынг, прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
Учора на волю выйшаў дарадца лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча Андрэй Кусельчук. Палітыка арыштавалі на 3 сутак, затрымаўшы за тое, што ў багажніку яго аўтамабіля была незалежная прэса, а потым асудзілі нібы за абразу супрацоўнікаў міліцыі. Паколькі газеты ў Кусельчука былі канфіскаваныя яшчэ да суду, учора ў дачыненні да яго быў складзены яшчэ адзін пратакол – за распаўсюджванне незарэгістраванай друкаванай прадукцыі. "Такім чынам міліцыянты спрабуюць неяк легалізаваць свае пазапраўныя дзеянні", – заявіў у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Андрэй Кусельчук.
Амбасадары краін Еўразвяза і ЗША наведалі сёння ўрочышча Курапаты, дзе ў 30-40 гады мінулага стагоддзя былі масавыя растрэлы ахвяр сталінскіх рэпрэсій. "Мы тут для таго, каб ушанаваць памяць тых, хто загінуў тут ад рэпрэсій", – сказала Надзвычайная і Паўнамоцная амбасадарка ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт.
Актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Лісоўскі сёння ізноў быў выкліканы на допыт у Гарадзенскую рэгіянальную мытню. Лісоўскі падпісаў абавязальніцтва з`яўляцца на допыты па першым патрабаванні падчас правядзення следчых мерапрыемстваў па крымінальнай справе, узбуджанай па факце кантрабанды наркотыкаў. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут.
Гэта старадаўняя рэлігійна-народная традыцыя, дзень памяці продкаў. У гэты дзень ходзяць на могілкі, гатуюць дома абрадавыя стравы. «Дзяды -- гэта для нас, беларусаў, асаблівае сьвята. Яно зьвязанае з сэнсам і з вечнасьцю чалавечага існаваньня. У Дзядах праецыруецца народны лёс. Невыпадкова вялікі твор беларускай культуры і рамантычнай літаратуры на польскай мове быў прысьвечаны Дзядам. Я маю на ўвазе твор Адама Міцкевіча. У Дзядах закладзена моцная сымболіка -- сымболіка несьмяротнасьці і духоўнага адзінства народа», -- заявіў у інтэв’ю “Радыё Свабода” лідэр Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, гісторык Зянон Пазьняк, які ў 1988 годзе адкрыў сьвету праўду пра Курапаты.
Міністр замежных спраў Грузіі Геле Бежуашвілі, якога ў Маскву накіраваў прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі, падчас учорашніх перамоў так і не змог дамагчыся ад расейскага калегі якога-небудзь адказу аб магчымасці хуткай сустрэчы ў Менску прэзідэнтаў Грузіі і Расеі для аднаўлення поўнамаштабнага дыялогу.
Прысуд у 1,5 гады пазбаўлення волі лідэру "Маладога Фронту" Зміцеру Дашкевічу ўчора вынесла суддзя Кастрычніцкага суду Менска Ала Булаш. Праваабаронцы і дыпламаты ўжо назвалі дадзены працэс "палітычным", а прысуд – "палітычна матываваным". Зміцер Дашкевіч быў асуджаны па артыкуле, які з`явіўся ў Крымінальным кодэксе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў для ціску на праваабаронцаў і грамадскіх дзеячаў – "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Еўрапейскі Звяз ужо занёс у "чорны спіс" невыязных суддзю, які вынес прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну. Намесніцу старшыні Кастрычніцкага суду Алу Булаш, здаецца, чакае такі ж лёс.
Моладзевы актывіст Зміцер Хведарук прысуджанны сёння судом Цэнтральнага раёна Менска да 3 сутак арышту за ўдзел у акцыі ў падтрымку лідэра "Маладога Фронту" Зміцера Дашкевіча. Прысуд вынес суддзя Аляксей Бычко. Зміцера Хведарука прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 156 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – "дробнае хуліганства". Супрацоўнікі АМАПа заявілі ў судзе, што моладзевы актывіст нібы нецэнзурна выяўлаўся на плошчы. "Гэта хлусня, – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 па тэлефоне Зміцер Хведарук перад судовым паседжаннем. – Амапаўцы схапілі нас праз некалькі хвілін пасля таго, як мы выйшлі на плошчу. У аўтобусе яны збівалі нас нагамі, дзяўчын білі па твары, абражалі і пагражалі адвезці ў Курапаты".
Актывістка Беларускага незалежнага прафсаюзу Алена Захожая падпісала заяву, што ў шпіталі яна адмаўляецца ад ежы. Яна паведаміла БелаПАН, што адно толькі п`е сок, разьведзены вадой. “Я адчуваю сябе значна лепей, чым да шпіталізацыі. Але ўсё адно баліць, мне робяць прышчэпкі, лекуюць”, — паведаміла яна.
"Саюзны" дагавор трэба або выконваць, або дэнансаваць, ніякай рэвізіі яго быць не можа. Такое меркаванне выказаў у эксклюзіўным інтэрв`ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД "палаты прадстаўнікоў" Вадзім Папоў, пракаментаваўшы выказванні некаторых расейскіх палітыкаў з нагоды магчымай рэвізіі "саюзнага" дагавора Беларусі і Расеі.
На фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэту патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ з патрабаваньнем “прыняць меры ўзьдзеяньня” на студэнта, сябра “Моладзі БНФ” Сяргея Карповіча, які штомесяц прымае ўдзел у акцыях салідарнасьці й аднойчы быў затрыманы.
Генуэскае “Радыё 19” перадало тэлефонную размову Вікі Мароз і карэспандэнта італьянскай газэты “Il Secolo XIX” Паола Крэкі. З кароткага дыялёгу вынікае, што дзяўчынка сумуе па сваіх італьянскіх маме і тату, што яна хоча вярнуцца да іх у Італію — і гэта ёй, дарэчы, абяцалі беларускія дарослыя.
"Я думаю, не выпадкова тое, што гэты надпіс на будынку царквы з`явіўся пасля публікацыі ў "Белорусской военной газете" артыкула пад назвай "Куды кліча пастар". Асабіста я расцэньваю гэта як рэакцыю асобных людзей, арганізацый на тое, чым напампоўваюць іх сродкі масавай інфармацыі. Гэта ёсць вынік працы некаторых СМІ. Паняццямі "таталітарная сетка", "дэскруктыўная сетка" у дачыненні да пратэстанскіх цэркваў сродкі масавай інфармацыі аперуюць даволі часта. А людзі проста паўтараюць іх хлусню. СМІ штучна ствараюць канфлікт паміж Евангельскай царквой і грамадствам. Калі капнуць больш глыбока, то СМІ у нейкай ступені адлюстроўваюць пункт гледжання ўрада", – заявіў пастар пратэстанскай царквы "Новае жыццё" Вячаслаў Ганчарэнка, каментуючы апаганенне фашыстамі будынка царквы. Нагадаем, што ўчора на будынку з`явіўся надпіс "Не таталітарным сеткам" і подпіс – НПБ.
Своеасаблівым працягам кампаніі “Песьні Свабоды” стане праца незалежнага лэйбла “VoliaMusic” над выданьнем першага караоке-дыску лепшых беларускіх песень. Плянуецца, што ўся стапесеньная праграма кружэлкі будзе складзеная паводле прапановаў саміх слухачоў. Праца над складаньнем ужо распачатая, і “Тузін Гітоў” тым часам цікавіцца ў беларускіх музычных дзеячаў іх думкамі з нагоды выданьня беларускага караоке.
1 лістапада ў горадзе Лювэне на могілках, дзе пахаваны Мікола Равенскі, адбылося традыцыйнае адзначэньне дня памінаньня продкаў Дзяды. Каб аддаць даніну павагі знакамітаму беларускаму кампазытару, а таксама ўсім, хто жыў дзеля Беларусі, да магілы ў Лювэн сабраліся беларусы з розных гарадоў Бэльгіі.
Міжнародная ліга правоў чалавека – няўрадавая арганізацыя з спэцыяльным кансультацыйным статусам у ААН – выказала глыбокую занепакоенасьць у сувязі з вынесеным 1 лістапада прысудам лідэру арганізацыі “Малады фронт” Зьмітру Дашкевічу.
Старшыня Саюза палякаў Беларусі сёння была выкліканая на допыт у Гарадзенскую рэгіянальную мытню. Лідэра СПБ дапытвалі ў якасці сведкі па крымінальнай справе, узбуджанай па факце кантрабанды наркотыкаў. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў актывіст Саюза палякаў Анджэй Пачобут.
Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч, паводле даручэння падабароннага, у самыя блізкія дні мае намер падаць заявы аб узбуджэнні крымінальных спраў у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Наўмава. "Мы будзем патрабаваць узбуджэння крымінальных спраў за абразу і паклёп на падставе публічных выказванняў А.Лукашэнкі і У.Наўмава, якія былі зробленыя ў сакавіку гэтага года. Адпаведная дамоўленасць з А.Казуліным на падачу такіх заяў у мяне ёсць, іх тэксты гатовыя і ўзгодненыя з А.Казуліным 10 кастрычніка", – заявіў адвакат.
Выканаўчы орган Еўрапейскага Звяза – Еўрапейская Камісія – вызначыла асноўныя ўмовы, якімі будзе кіравацца Брусэль у дачыненні да пашырэння ЕЗ за конт прыёму новых краін, пасля інтэграцыі 1 студзеня будучага года Балгарыі і Румыніі.
В Иране в четверг начались широкомасштабные военные учения Корпуса "стражей исламской революции" "Великий пророк 2". В первые же часы осуществлен запуск баллистических ракет типа "Шахаб-3" с радиусом поражения до 2000 км, оснащенных разделяющимися боеголовками. Об этом сообщает Reuters со ссылкой на государственную телекомпанию Исламской Республики Al-Alam. Запуск осуществлен в одном из центральных районов Ирана. Куда были направлены ракеты не уточняется.
Яшчэ восем актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі камуністаў у Брэсце прынялі рашэнне ўзяць удзел у акцыі "Галадоўка салідарнасці" з Аляксандрам Казуліным. Яе 30 кастрычніка распачала старшыня брэсцкай філіі сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс, якая працягвае галадаць і сёння.
Юлія Слуцкая, якая доўгія гады працавала рэдактарам самай масавай недзяржаўнай газеты "Комсомольская правда" в Беларуси", 1 лістапада звольнілася з гэтай пасады па ўласным жаданні.
Акцыя у падтрымку моладзевага лідэра Зміцера Дашкевіча прайшла ўчора 1 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менска. Людзі прыйшлі на плошчу з партрэтамі лідэра "Маладога Фронту", які ў сераду атрымаў 1,5 гады пазбаўлення волі за "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Праз некалькі хвілін усе ўдзельнікі былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПа і дастаўленыя ў УУС Цэнтральнага раёна. Пасля вызначэння асобы былі вызваленыя 10 з 12 маладых людзей. Моладзевых актывістаў Зміцера Федарука і Глеба Сандраса чакае суд.
Создание нескольких новых белорусско-китайских предприятий может стать итогам участия Беларуси в Китайской международной промышленной выставке в Шанхае CIIF-2006. Так считает Чрезвычайный и Полномочный Посол Беларуси в Китае Анатолий Тозик. В интервью корреспонденту БЕЛТА глава белорусской дипломатической миссии в КНР отметил, что участники и гости ярмарки проявляют большой интерес к открывшейся 1 ноября Национальной экспозиции Беларуси на этой престижной выставке.
Камсамольскае возера абвешчанае "ударной молодежной стройкой" на 2007-2008 гады. Аб гэтым заявіў на ўрачыстым адкрыцці Рэспубліканскага злёту студэнцкіх атрадаў "Маладосць – праца – рамантыка" першы сакратар праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Леанід Кавалёў.
Могилевский областной суд оставил без изменения приговор районного суда, вынесенный в отношении трех бывших сотрудников органов внутренних дел Могилевщины, занимавшихся распространением наркотиков. Одному из них придется провести в колонии усиленного режима восемь лет и шесть месяцев, двум другим – по восемь лет соответственно.
В возрасте 89 лет умер сын эммигрантов из Минска Арнольд Ауэрбах, легенда баскетбола НБА, сообщает «Телеграф». До настоящего времени Ауэрбах, которого вся баскетбольная общественность называла "Рыжим" являлся президентом клуба "Бостон Селтикс".
В странах Евросоюза с 6 ноября вступают в силу новые стандарты по провозу жидкостей в ручной клади, сообщила в четверг пресс-служба авиакомпании British Airways. Новые правила распространяются на все рейсы, вылетающие из стран ЕС, включая Великобританию.
“Усё больш рэпэраў маюць у сваім РЭПэртуары сьпевы па-беларуску, таму відавочна, што неабходнасьць гэтага фэсту прысьпела!”, кажа Віталь Супрановіч, адзін з арганізатараў Першага фэсту беларускай рэп- і хіп-хоп культуры, які адбудзецца 3 лістапада ў менскім клюбе “Акварыюм”. Акрамя лэйблу БМАgroup, асноўнымі ідэйнікамі-натхняльнікамі фэсту сталі музыкі гурта “Шляхта” і Krou з СpB.
К концу года в Минске начнет вещание новый городской телевизионный канал "Минская медиасеть". Об этом на пресс-конференции 1 ноября в Минске сообщил директор УП "Минские телевизионные информационные сети" (МТИС) Виктор Бычков.
Белорусский штангист Геннадий Олещук (1975 г.р., весовая категория до 69 кг) повторно уличен в употреблении допинга. Как сообщил БелаПАН старший тренер сборной страны по тяжелой атлетике Виктор Шершуков, наказанием стала пожизненная дисквалификация спортсмена.