Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Працягваецца ціск на студэнтаў БДУ
12:21, 02/11/2006

На фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэту патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ з патрабаваньнем “прыняць меры ўзьдзеяньня” на студэнта, сябра “Моладзі БНФ” Сяргея Карповіча, які штомесяц прымае ўдзел у акцыях салідарнасьці й аднойчы быў затрыманы.

27 кастрычніка супрацоўнікі КДБ прыйшлі на факультэт і, выклікаўшы Сяргея, пачалі размову пра “апазыцыю”. Супрацоўнікаў цікавіла акцыі салідарнасьці, якія праходзяць штомесяц 16 дня. У Сяргея распытваліся, хто вывесіў 16 кастрычніка расьцяжку на мосьце каля Траецкага прадмесьця ў Менску, якую ролю Сяргей адыгрывае ў арганізацыі “Моладзь БНФ”, якія акцыі ладзяцца моладзьдзю БНФ, ці мае Партыя БНФ дачыненьні да флэш-мобаў. Супрацоўнікі КДБ узялі нумар мабільнага тэлефону Сяргея для “атрыманьня ад яго новай інфармацыі”.

Старшыня моладзі БНФ, юрыст Алесь Каліта пракамэнтаваў сытуацыю наступным чынам: "Пасьля кожнай спробы ўціску на нашых актывістаў адпаведным спэцаддзелам моладзі складаюцца фотаробаты камітэтчыкаў, каторыя на нас ціснуць. Гэтыя фотаробаты надзейна захоўваюцца й у будучыні будуць выкарыстоўвацца для правядзеньня адпаведных сьледчых дзеяньняў ".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: