Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Саюза палякаў Беларусі сёння была выкліканая на допыт у Гарадзенскую рэгіянальную мытню. Лідэра СПБ дапытвалі ў якасці сведкі па крымінальнай справе, узбуджанай па факце кантрабанды наркотыкаў. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў актывіст Саюза палякаў Анджэй Пачобут.
Па словах Пачобута, мытнікі цікавіліся, адкуль Анжаліка Борыс ехала ў дзень затрымання на беларуска-літоўскай мяжы, і адкуль у яе аўтамабілі з’явіліся пакеты з гераінам. Анжаліка Борыс заявіла, што наркотыкі – гэта "палітычная правакацыя, накіраваная супраць яе, як лідэра Саюза палакаў Беларусі". Па словах Борыс, наркотыкі ёй падкінулі спецслужбы.
Трэба адзначыць, што падтрымаць Анжаліку Борыс сёння ў Гарадзенскую рэгіянальную мытню прыйшлі дзесяткі актывістаў Саюза палякаў Беларусі. Яны стаялі каля будынка мытні да заканчэння допыту.
Анжаліка Борыс і некалькі актывістаў СПБ былі затрыманыя на мяжы з Літвой 29 кастрычніка. Затрыманне рабілася на падставе таго, што ў аўтамабілі Борыс быў знойдзены пакет з невядомым парашком. Гарадзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па факце кантрабанды наркотыкаў. Па паведамленні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, "невядомым парашком" аказаўся гераін.